wd wp Пошук:

Мізач

Мізач[1] (укр.: Мізоч) — пасёлак гарадскога тыпу ў Здалбуніўскім раёне Ровенскай вобласці Украіны на рацэ Стубелка, чыгуначная станцыя на лініі Здалбуніў - Краснэ.

Гісторыя

Першае пісьмовае згадванне аб паселішчы датуецца 1322 г. У 1594 г. яго выкупіў князь Януш Астрожскі. З 1720 г. належаў магнатам Карвіцкім. Кароль Аўгуст III граматай ад 23 верасня 1761 г. дазволіў Юзафу Каэтану Дуніну-Карвіцкаму заснаваць горад Вялікі Мізач ў Луцкім павеце і дае яму магдэбургскае права. У тэксце граматы ўпісана пячатка круглай формы з гербам горада. На пячатцы меўся шчыт вірезнай формы, у якім пераплецены літары “М” і “W”. У XIX ст. Мізач ваходзіў у Дубенскі павет Валынскай губерні. У лютым 1918 г. Мізач акупавалі аўстра-нямецкія войскі, якія заставаліся тут да лістапада 1918 г. У далейшым, ён апынуўся ў зоне баявых дзеянняў. Пасля савецка-польскай вайны ў адпаведнасці з Рыжскім мірным дагаворам у 1921-1939 гг. паселішча ўваходзіла ў Здалбуніўскі павет Валынскага ваяводства Польшчы, у верасні 1939 г. мястэчка ўвайшло ў склад СССР і ў студзені 1940 г. стала раённым цэнтрам УССР. У ходзе Другой сусветнай вайны ў горадзе было арганізавана гета.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Здалбуніўскага раёна
Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Ровенскай вобласці