wd wp Пошук:

Мідлсекскі ўніверсітэт

Мідлсекскі ўніверсітэт (англ.: Middlesex University) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у Лондане.

Агульная характарыстыка

Назва універсітэта ўзята ад гістарычнай мясцовасці Мідлсекс на паўночным захадзе Лондана.

Гісторыю ўніверсітэта можна выводзіць з 1878 года, калі быў створаны каледж Святой Кацярыны як педагагічны каледж для жанчын. Пасля аб’яднання з некалькімі іншымі інстытутамі, універсітэт быў кансалідаваны ў сваім цяперашнім выглядзе ў 1992 годзе.

У вучэльне налічваецца больш за 19 000 студэнтаў у Лондане і больш за 37 000 па ўсім свеце. Універсітэт мае сувязі па абмене студэнтамі з больш чым 100 універсітэтамі ў 22 краінах Еўропы, ЗША і свету. Толькі ў кампусе ў Мідлсексе прадстаўлена больш за 140 нацыянальнасцей. Акрамя таго, у яго ёсць кампусы на Мальце, у Дубаі і на Маўрыкіі, а таксама шэраг мясцовых офісаў па ўсім свеце.

Cтруктура

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лондан
Катэгорыя·Універсітэты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1878 годзе