wd wp Пошук:

Мігел Лопіш

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У́гу Міге́л Алме́йда Ко́шта Ло́піш (парт.: Hugo Miguel Almeida Costa Lopes; нар. 19 снежня 1986, Лісабон, Партугалія) — партугальскі футбаліст, абаронца турэцкага клуба «Кайсерыспор» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Партугаліі.

Кар’ера

Клубная

Лопіш пачынаў сваю прафесійную кар’еру ў другой камандзе лісабонскай «Бенфікі». У наступным сезоне ён перайшоў у клуб ніжэйшай лігі «Аперарыу».

Пасля некалькіх нядрэнных матчаў Мігел у сезоне 2007/08 перайшоў у клуб «Рыу Аві». У першым сезоне ў «Рыу» Лопіш быў іграком стартавага складу і дапамог камандзе праз два гады вярнуцца ў Прымейра-лігу.

Дзякуючы стабільнай гульні «Рыу Аві», у тым ліку супраць «Бенфікі» і «Порту», Лопішам зацікавіліся гранды партугальскага футбола. У студзені 2009 года Мігел падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Порту». У першым сезоне за сіне-белых яму прыходзілася канкураваць за месца ў стартавым складзе з уругвайцам Хорхэ Фусіле, ён з’яўляўся на поле не гэтак шмат, але ўсё ж яму ўдалося згуляць у 17 афіцыйных матчах, 13 з якіх у старце.

У канцы жніўня 2010 года новы трэнер каманды Андрэ Вілаш-Боаш палічыўшы, што яму не патрэбны Лопіш, адправіў яго ў гадавую арэнду ў іспанскі «Бетыс». 2 верасня 2010 года ён прайшоў медыцынскі агляд і далучыўся да каманды[4]. У 2012 годзе на правах арэнды выступаў за «Брагу».

Лопіш вярнуўся ў «Порту» ў сезоне 2012/13, аднак у студзені 2013 года Мігел перайшоў у склад лісабонскага «Спортынга», а ў процілеглым кірунку, паводле пагаднення, быў накіраваны Марат Ізмайлаў.

7 ліпеня 2013 года Мігел на правах арэнды перайшоў у склад французскага клуба «Ліён», які прадстаўляе Лігу 1[5]. З 2015 года на правах арэнды выступаў за іспанскую «Гранаду» і турэцкі «Акхісар Беледыеспор». Улетку 2017 года, пакінуўшы «Спортынг» у якасці свабоднага агента, стаў іграком турэцкага клуба на трывалай аснове.

У ліпені 2019 года перайшоў у «Кайсерыспор».

Міжнародная

Лопіш прыцягваўся ў моладзевую зборную Партугаліі. Ён быў уключаны ў заяўку на чэмпіянат Еўропы 2012. 2 чэрвеня 2012 года Мігел дэбютаваў за нацыянальную зборную Партугаліі ў прайграным таварыскім матчы 3:1 супраць зборнай Турцыі ў Лісабоне[6].

Зноскі

  1. Miguel Lopes // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. MIGUEL LOPES hugo almeida lopes // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Miguel Lopes // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Miguel Lopes: «El Betis merece estar en Primera» Архівавана 11 сакавіка 2012.. El Desmarque
  5. Lyon take Miguel Lopes on loan from Sporting. UEFA.com
  6. Portugal’s woes continue with Turkey defeat. UEFA.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Брага
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Кайсерыспор
Катэгорыя·Ігракі ФК Спортынг Лісабон
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Гранада
Катэгорыя·Ігракі ФК Рыу Аві
Катэгорыя·Ігракі ФК Бенфіка B Лісабон
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Бетыс
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Аперарыу Лагоа
Катэгорыя·Футбалісты Партугаліі
Катэгорыя·Ігракі ФК Алімпік Ліён
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лісабоне
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі зборнай Партугаліі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Акхісар Беледыеспор
Катэгорыя·Ігракі ФК Порту
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных