wd wp Пошук:

Мядзелка

Мядзелкарака ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці і Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Бірвета (басейн Заходняй Дзвіны).

Даўжыня 50 км. Плошча вадазбору 775 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰.

Асноўныя прытокі

На рацэ

Асноўныя звесткі

Выцякае з возера Мядзел каля вёскі Лапосі Мядзельскага раёна, вусце за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Бірвіта Пастаўскага раёна. Даліна пераважна трапецападобная, шырынёй 250—400 м. Абалона двухбаковая, чаргуецца па берагах, шырынёй 100—200 м. Рэчышча ўмерана звілістае; шырыня ракі ў вярхоўі 10—15 м, на астатнім працягу 15—20 м. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,5 м, найвялікшая 2,1 м (1956). Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход 2 дні.

У басейне ракі азёры Азёркі, Воўчына, Доўжа, Чэцверць, Світа, Споры, Глодава, Думбля, Загацце, Задзеўскае, Ксяндзоўскае, Кавалькі, Мажэйскае, Сляпі́ца[1], Белае і інш.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 545.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Мядзельскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Рэкі Пастаўскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Басейн Мядзелкі