wd wp Пошук:

Мюнхенскі ўніверсітэт

Мю́нхенскі ўніверсітэ́т Людвіга і Максіміліяна (ням.: Ludwig-Maximilians-Universität München (LMU)) — вышэйшая навучальная ўстанова ў Мюнхене, Германія. Заснаваны герцагам Людвігам IX у 1472 годзе і названы ў памяць пра яго і пра курфюрста Максіміліяна I Іосіфа.

Мінуўшчына

Універсітэт быў заснаваны ў 1472 годзе ў горадзе Інгальштат герцагам Людвігам Багатым. Кіраваўся езуітамі і некалькі стагоддзяў быў цэнтрам контррэфармацыйнага руху.

У 1800 г. курфюрст Макс IV Іосіф (пазней кароль Максіміліян І) перанёс універсітэт у горад Ландсхут. Толькі ў 1826 г. універсітэт пераведзены ў сталіцу Баварыі на загад караля Людвіга І.

Падчас Другой сусветнай вайны ва ўніверсітэце базаваўся антыфашысцкі рух супраціву «Белая ружа» на чале з Сафі і Гансам Шолямі.

Сучаснасць

Ва ўніверсітэце навучаюцца 45 539 студэнтаў (2009—2010)[1]. У склад універсітэту ўваходзяць 18 факультэтаў, на якіх выкладаюць больш за 700 прафесараў. Гадавы бюджэт універсітэта складае прыкладна адзін мільярд еўра, траціна гэтых сродкаў даводзіцца на долю ўніверсітэцкай клінікі.

У Мюнхенскім універсітэце студэнты могуць атрымаць адукацыю па адной са 160 спецыяльнасцяў.

Факультэты

Цікавыя факты

У 1945—1948 гг. у Мюнхенскім універсітэце вывучаў медыцыну Барыс Кіт.

Вядомыя выпускнікі і выкладчыкі

Зноскі

  1. Zahlen und Fakten — Ludwig-Maximilians-Universität München

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Мюнхенскі ўніверсітэт
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1472 годзе
Катэгорыя·Мюнхен
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96