wd wp Пошук:

Мэры Тод Лінкальн

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Лінкальн.

Мэры Эн Тод Лінкальн (англ.: Mary Ann Todd Lincoln, 13 снежня 1818 — 16 ліпеня 1882) — жонка 16-га прэзідэнта ЗША Аўраама Лінкальна, першая лэдзі ЗША з 1861 па 1865 год.

У 1861 Аўраам Лінкальн уступіў на пасаду прэзідэнта ЗША. У якасці першай лэдзі Мэры выдаткавала шмат часу на мадэрнізацыю Белага дома. Таксама падчас Грамадзянскай вайны яна часта рабіла паездкі па шпіталях, дзе наведвала параненых салдат. Мэры Лінкальн выступала супраць рабства і падтрымлівала палітыку свайго мужа ў дачыненні да захавання саюза.

Праз пяць дзён пасля заканчэння вайны, 14 красавіка 1865 года, Аўраам Лінкальн быў застрэлены на спектаклі ў тэатры Форда. Жонка, якая знаходзілася побач з мужам падчас прадстаўлення, так і не змагла акрыяць пасля трагедыі. У 1875 годзе сын Роберт змясціў яе ў псіхіятрычную клініку. Рэшту жыцця Мэры Лінкальн правяла ў Францыі. Памерла яна ў 1882 годзе ва ўзросце 63 гадоў.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Mary Todd Lincoln // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Mary Todd Lincoln // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1818 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 снежня
Катэгорыя·Першыя лэдзі ЗША
Катэгорыя·Члены Рэспубліканскай партыі ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1882 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Ілінойсе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кентукі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Ілінойсе
Катэгорыя·Памерлі 16 ліпеня