wd wp Пошук:

Мэры Сміт Джонс

Мэры Сміт Джонс (англ.: Marie Smith Jones; 14 мая 1918 — 21 студзеня 2008) — апошняя з прадстаўнікоў амерыканскіх індзейцаў паўднёвай Аляскі, якія гаварылі на мове эяк. Яна была ганаровым правадыром племені эяк і апошнім чыстакроўным іх прадстаўніком[3].

Біяграфія

Мэры нарадзілася ў невялікім горадзе Кардова на Алясцы. 5 мая 1948 года яна выйшла замуж за рыбака Уільяма Ф. Сміта. Хаця яны мелі дзевяць дзяцей, яны так і не навучылісь размаўляць на гэтай мове, таму што гэта ў тыя часы лічылася ганебным. У 1970-я гады яна пераехала ў Анкарыдж. Для таго каб захаваць мову эяк, Сміт Джонс працавала з лінгвістам Майклам Краусам, які склаў слоўнік і граматыку. У 1990-я гады памёр яе апошні брат, і яна засталася адзіным носьбітам гэтай мовы.

Пазней Мэры стала палітычным актывістам і двойчы вытупала ў ААН па праблеме рэдкіх і знікаючых моў. Яна таксама займалася пытаннямі якія тычыліся індзейцаў і іх навакольнага асяроддзя[3].

У 2005 годзе у сваім інтэрв’ю Сміт Джонс распавяла, што яе імя на мове эяк — Udach’ Kuqax*a’a’ch, якое перакладаецца як «гук, які склікае людзей здалёк»[4]. У раннім узросце яна пакутавала з-за алкагалізму, але ў пачатку 1950-ых гадоў кінула піць у сувязі з тым, што абзавелася сям’ёй і дзецьмі. Але іншую сваю шкодную звычку — паленне — яна не кінула аж да смерці[5].

Мэры Сміт Джонс памерла 21 студзеня 2008 года ва ўзросце 89 гадоў у сваім доме ў Анкарыдж .

Зноскі

  1. 1 2 Marie Smith Jones // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://web.archive.org/web/20080127083042/http://www.adn.com:80/nation/story/291109.html
  3. 1 2 speaker-of-native-alaskan-language-dies.html Last full-blooded Eyak and fluent speaker of native Alaskan language, dies (нявызн.), Associated Press (January 5, 2008).(недаступная спасылка)
  4. Elizabeth Kolbert, «Last Words» Архівавана 8 лютага 2008., The New Yorker, June 6, 2005/
  5. «Last Alaska language speaker dies», BBC Newa, January 24, 2008.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2008 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў ЗША
Катэгорыя·Памерлі 21 студзеня
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Індзейцы Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Правадыры плямёнаў
Катэгорыя·Апошнія носьбіты моў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі на Алясцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 мая