«Мы жыве́м на краі́…» — беларускі дакументальны фільм, зняты рэжысёрам Віктарам Аслюком на нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» (студыя «Летапіс») у 2002 годзе.[3] У 2003 годзе змагаўся за ўзнагараду Еўрапейскай кінапрэміяй у намінацыі «Найлепшы кароткаметражны фільм».
Нёман падмывае бераг, на якім стаіць вёска, і хаты падаюць у ваду. Каровы не слухаюцца гаспадароў. Маленькі беларускі апакаліпсіс…