wd wp Пошук:

Мылінскае

Мылінскае (Мыленскае) возера — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі на мяжы з Пскоўскай вобласцю Расіі ў басейне ракі Чарапяціца, за 6 км на поўнач ад гарадскога пасёлка Расоны, каля вёскі Мылінкі (Расія).

Плошча паверхні 0,95 км², даўжыня 3,1 км, найбольшая шырыня 0,55 км, даўжыня берагавой лініі 6,7 км. Катлавіна возера моцна выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. На возеры востраў. Возера Мылінскае праточнае. Праз возера працякае рака Чарапяціца (упадае пад назвай Межава) і злучае яго з Чарапёцкім возерам. Упадаюць таксама рэкі Галамяцец, Камлёўка і ручаі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Азёры Расонскага раёна
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Памежныя азёры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара