wd wp Пошук:

Мухамед ульд аш-Шэйх аль-Газуанi

Мухамед ульд аш-Шэйх аль-Газуанi (араб. محمد ولد الشيخ محمد أحمد ولد الغزواني‎‎, фр.: Mohamed Ould Ghazouani; вядомы таксама як Газуанi[1] і ульд Газуанi[2]; нар. 31 снежня 1956 г., Бумдыд, Асаба, Маўрытанія) — маўрытанскі генерал і палітычны дзеяч. На выбарах 22 чэрвеня 2019 года абраны прэзідэнтам Маўрытаніі[3], уступленне на пасаду з 2 жніўня 2019 года[4].

Газуанi з’яўляўся генеральным дырэктарам па нацыянальнай бяспецы[5] і начальнікам штаба Узброеных сіл Маўрытаніі (20082018 гады)[6]. Міністр абароны Маўрытаніі з кастрычніка 2018 года па сакавік 2019 года[7][8]. Блізкі паплечнік прэзідэнта Махамеда ульд Абдэль Азіза[4].

Бiяграфiя

Газуанi нарадзіўся ў Бумдыдзе раёна Асаба 31 снежня 1956 года[9]. Належыць да вядомай суфійскай сям’і ў Маўрытаніі. Сын духоўнага лідaра племя мурабітaў Iдэйбусат[10]. Жанаты на доктары Марыям Мінт Махамед Вадхель ульд Да[10][11]. Мае пяцёра дзяцей[12].

Ваенная служба

Служыў у маўрытанскім арміі з канца 1970-х гадоў. Затым навучаўся ў якасці афіцэра ў Марока. Атрымаў ступень бакалаўра, магістра ў галіне адміністравання і ваенных навук, а таксама прайшоў некалькі ваенных сертыфікатаў і курсаў[12][13].

Газуанi з’яўляецца паплечнікам прэзідэнта Махамеда ульд Абдэль Азіза[14]. У 2005 годзе ўваходзіў у ваенны савет, які зрынуў прэзідэнта Мауя ульд Сід Ахмед Тая. У 2008 годзе як саюзнік Махамеда ульд Абдэль Азіза удзельнічаў у звяржэнні прэзідэнта Сідзі Махамед ульд Шэйх Абдулахі[8][15].

Палiтычная кар’ера

У кастрычніку 2018 года прэзідэнт Махамед ульд Абдэль Азіза прызначыў Газуанi міністрам абароны Маўрытаніі[8][16].

1 сакавіка 2019 года Газуані абвясціў пра свой удзел у прэзідэнцкіх выбарах, імкнучыся замяніць прэзідэнта Абдэль Азіза[1][2][17]. 15 сакавіка 2019 года падаў у адстаўку з пасады міністра абароны для ўдзелу ў выбарах[18]. 22 чэрвеня 2019 года атрымаў перамогу на выбарах, атрымаўшы 52 % галасоў выбаршчыкаў у 1-м туры, і стаў абраным прэзідэнтам краiны[12].

Зноскі

  1. 1 2 غزواني يعلن ترشحه للانتخابات الرئاسية(нявызн.) (недаступная спасылка) (1 сакавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2019. Праверана 27 ліпеня 2019.
  2. 1 2 ولد الغزواني: للعهد عندي معناه، وأسعى لتحقيق طموح الشعب(нявызн.). الأخبار: أول وكالة أنباء موريتانية مستقلة (1 сакавіка 2019).
  3. Mauritania’s Ghazouani wins majority in presidential vote: CENI(нявызн.). www.aljazeera.com.
  4. 1 2 Mauritania Constitutional Council Confirms Mohamed Ould Ghazouani as President(нявызн.). Voice of America.
  5. السيرة الذاتية للفريق محمد ولد الغزواني - أقــــلام حرة(нявызн.) (недаступная спасылка). aqlame.com. Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2019. Праверана 27 ліпеня 2019.
  6. Mohamed Ould Ghazouani Declares himself Winner of Mauritania Presidential Polls(нявызн.). Asharq AL-awsat.
  7. صديق الرئيس وزيرا للدفاع.. ماذا يرتّب جنرالات موريتانيا قبيل الرئاسيات؟(нявызн.). www.aljazeera.net.
  8. 1 2 3 Mohamed Ould Ghazouani, Mauritania’s new president(нявызн.). www.aa.com.tr.
  9. سيدي, أحمد ولد من هو الرئيس الموريتاني الجديد؟(нявызн.). alaraby.
  10. 1 2 Mauritanie : Mohamed Ould Ghazouani, l’homme de l’ombre(нявызн.) (20 лістапада 2012).
  11. في أول ظهور إعلامي لها زوجة وزير الدفاع ومرشح الرئاسيات ولد الغزواني تتحدث في مقابلة | الحقيقة(нявызн.). www.alhakika.info.
  12. 1 2 3 محمد ولد الشيخ الغزواني.. من هو رئيس موريتانيا الجديد؟(нявызн.). سكاي نيوز عربية.
  13. Welle, Deutsche Mauritania: Former General Mohamed Ould Ghazouani wins presidential election(нявызн.). DW.COM (23 чэрвеня 2019).
  14. Mauritania opposition challenges ruling party win(нявызн.) (24 чэрвеня 2019).
  15. ولد الغزواني، جنرال “يخلف” جنرالاً في حكم موريتانيا(нявызн.) (24 чэрвеня 2019).
  16. Mauritania appointments reflect jockeying for succession | Lamine Ghanmi(нявызн.). AW.
  17. وزير الدفاع الموريتاني يخلع بزته العسكرية لخلافة رفيقه في القصر(нявызн.). www.aljazeera.net.
  18. Mauritania’s electoral commission confirms Ghazouani win | The Star(нявызн.). thestar.com.

Спасылкi

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Прэзідэнты Маўрытаніі
Катэгорыя·Военачальнікі Маўрытаніі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Палітыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маўрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы