wd wp Пошук:

Мумітроль

Мумітроль — герой серыі кніг фінскай шведскамоўнай пісьменніцы і мастачкі Тувэ Янсан.

Мумігероі

Мумісям’я

Сябры і знаёмыя

Іншыя асобы

Мумікнігі

Кнігі

Кніжкі ў малюнках

Мумі-экранізацыі

Мумімузей

Мумідом у Парку мумітроляў. Наанталі, Фінляндыя

Мумімузей знаходзіцца ў фінскім горадзе Тамперэ. Быў адчынены ў маі 1989 года. Першапачаткова знаходзіўся ў памяшканні Тамперскага Мастацкага музея, але з цягам часу пераехаў у падземны паверх гарадской бібліятэкі «Метса», якая знаходзіцца ў цэнтры Тамперэ. Яго калекцыя цалкам засноўваецца на творчай спадчыне Тувэ Янсан. Да калекцыі таксама належаць два мумібудыначкі, першы з якіх быў пабудаваны Пенты Эйштола (Pentti Eistola) у 1958 годзе, а другі, найбольш папулярны, — пяціпавярховая хата, пабудаваная супольнымі намаганнямі Пенты Эйштола, Тувэ Янсан і Туўлікі Піеціля ў 1979 годзе дзеля ўдзелу ў Браціслаўскім Біенале ілюстрацый. Акрамя ілюстрацый па мумітэматыцы і не толькі, створаных непасрэдна спадарыняй Янсан, значную ролю ў калекцыі граюць мумі-працы яе блізкае сяброўкі Туўлікі Піеціля. Гэта макеты абстановак і сцэн з жыцця мумітроляў, выкананыя па матывах мумісерыі.

Сусвет «Даліны мумітроляў» (такую назву мае гэты мумімузей) дастаткова поўна раскрывае ўсю мумітэматыку і падабаецца і маленькім наведнікам і іх дарослым суправаджальнікам.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Фінская літаратура
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Дзіцячая літаратура
Катэгорыя·Літаратурныя персанажы