wd wp Пошук:

Музыка беларускіх храмаў

«Му́зыка белару́скіх хра́маў» — беларускі музычны альбом, укладзены Кірылам Насаевым і выдадзены на кампакт-дыску[1].

Гісторыя

Паводле музыказнаўцы Тамары Ліхач:

Дыск дае шырокую панараму твораў, звязаных з рэлігійнай тэматыкай. Адно з цэнтральных месцаў у ім займае музыка XVI—XVIII стагоддзяў. Як вядома, гэта былі часы росквіту рэлігійнай музыкі. Яна надзвычай плённа развівалася ў асяроддзі кампазітараў-прафесіяналаў розных веравызванняў, дзе ствараліся поліфанізаваныя, вытрыманыя ў найноўшай еўрапейскай стылістыцы апрацоўкі пратэстанцкіх польскіх песень Вацлава з Шамотул і Цыпрыяна Базыліка, сабраныя ў Берасцейскім канцыянале (1558): сур’ёзныя і разгорнутыя канцэртныя кампазіцыі на царкоўнаславянскія тэксты накшталт твораў славутага віленчука Мікалая Дылецкага (другая палова XVII ст.), а таксама поўныя цыклы каталіцкіх лацінскіх мес (другая палова XVIII ст.) У мяшчанскіх колах у гэты перыяд шырока распаўсюдзіліся пабытовыя рэлігійныя канты, у тым ліку і музычныя апрацоўкі вершаванай псалтыры Сімяона Полацкага. Сучасная рэлігійная музыка прадстаўлена новымі, аднак ужо досыць папулярнымі ў нашых цэрквах творамі Ірыны Дзянісавай, прызначанымі для праваслаўнага богаслужэння, і часткамі каталіцкай месы на лацінскі тэкст аднаго з найбольш цікавых беларускіх кампазітараў — Аляксандра Літвіноўскага.

Змест

НазваАўтар Працягласць
1. «Святочны звон» В. Корзун, Дз. Лешуноўскі, А. Маліноўскі 2:18
2. «Багародзіца» Ананім XV ст. 2:52
3. «Фрагмент з жыцця Еўфрасінні Полацкай»   2:32
4. «Супрасльскі напеў» Тон 5. XVI ст. 1:14
5. «Псалм № 85» Вацлаў з Шамагулаў (1524—1560) 1:11
6. «Набожная песьня» Цыпрыян Базылік (1535—1600) 1:38
7. «Духоўныя канты» XVII ст. 3:35
8. «Рыфматворны псалтыр Сімяона Полацкага» Фрагмент з музыкай Васіля Цітова (1650—1710) 2:27
9. «Супрасльскі напеў» Тон 1 і 8. XVII ст. 4:03
10. «Хрыстос уваскрос» (грэка-лаціна-славянскае) 1:39
11. «Іжэ образу Тваему» Мікалай Дылецкі (1630—1680) 2:46
12. «Супрасльскі напеў XVIII ст. Цяпер адпускаеш» Гарм. М.Шчаглова-Куліковіча (1897—1953) 3:17
13. «Gloria. Слонімская меса» Coelestiamka. XVIII ст. 3:07
14. «Credo. Слонімская калядная меса» XVIII ст. Фрагмент 3:20
15. «Калядныя псальмы. Скінія златая» Зямля і неба 2:49
16. «Фрагмент літургіі Святога Яна Златавуснага»   3:37
17. «Во Царствіі Твоем» Мікола Равенскі (1886—1953) 2:51
18. «Разбойніка благоразумнага» Аляксей Туранкоў (1886—1958) 2:33
19. «Табе пяем» Мікола Шчаглоў-Куліковіч (1897—1953) 3:24
20. «Ірмас. Песня 5» Тон 8. Мікола Бутома (1905—1983) 3:45
21. «Benedictus. Фрагмент з месы Gregorianica» Аляксандр Літвіноўскі (н. 1962) 1:49
22. «Псалом 50» Кірыл Насаеў (н. 1960) 2:52
23. «Антыфон вялікай пятніцы» Ірына Дзянісава. (н. 1957) 2:05
24. «Іеусава малітва» Званы 3:23
1:05:06

Выканаўцы

Удзельнікі

Зноскі


  1. VA — Музыка беларускіх храмаў (2009)(руск.) . Музыкальный огонёк (30 мая 2015). Праверана 29 верасня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Альбомы паводле алфавіта
Катэгорыя·Музычныя альбомы Беларусі
Катэгорыя·Альбомы 2009 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты