Мо́тальскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Моталь.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Дзедавіцкі сельсавет у складзе Іванаўскага раёна Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Дзедавічы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года гарадскі пасёлак Моталь скасаваны, яго тэрыторыя перададзена ў Дзедавіцкі сельсавет, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Моталь, а сельсавет перайменаваны ў Мотальскі.[1]. У 1962 годзе ў склад сельсавета з Моладаўскага сельсавета перададзена вёска Тышкавічы[2]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Драгічынскага раёна. 21 ліпеня 1980 года скасаваны вёскі Дзедавічы і Заазер’е[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 5249 чалавек[4], з іх 97,3 % — беларусы[5].
У склад сельсавета ўваходзяць аграгарадкі Моталь і Тышкавічы.