wd wp Пошук:

Мор Ёкаі

Мор Ё́каі (венг.: Jókai Mór; 18 лютага 1825, Комарам — 5 мая 1904, Будапешт) — венгерскі раманіст, адна з найбольш уплывовых фігур у венгерскай літаратуры XIX стагоддзя.

Разам з Ш. Пецёфі ўдзельнічаў у рэвалюцыі 1848—1849 гадоў, пазней перайшоў на пазіцыі прымірэння з Габсбургамі.

У гонар Мора Ёкаі названы кратар на Меркурыі.

Творчасць

Першы раман «Будні» (1846) напісаны ў традыцыях рамантызму, з якім звязана далейшая яго творчасць. Раманы «Залатое стагоддзе Трансільваніі» (1852), «Сыны чалавека з каменным сэрцам» (1869, экранізацыя 1965) прысвяціў нацыянальна-вызваленчай барацьбе. Аўтар раманаў «Венгерскі набоб» (1853), «Золтан Карпані» (1854; экранізацыя абодвух 1966), «Чорныя алмазы» (1870; экранізацыя 1976), «Залаты чалавек» (1873) і інш. У позняй творчасці аддаваў перавагу прыгодніцкаму жанру (раман «Вязень Рабі», 1879; аповесць «Жоўтая ружа», 1893).

Яго навела «Сафі» паслужыла сюжэтам вядомай аперэты «Цыганскі барон» аўстрыйскага кампазітара Ёгана Штраўса (сына), напісанай у 1885 годзе і якая мела сусветным поспех.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Mor Jokai // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Йокаи Мор // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Венгерскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 5 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Керэпешы
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 лютага
Катэгорыя·Члены Венгерскай акадэміі навук
Катэгорыя·Пісьменнікі Венгрыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Комарна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Памерлі ў Будапешце
Катэгорыя·Памерлі ў 1904 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1825 годзе