wd wp Пошук:

Морыц Міхаэль Дафінгер

Морыц Міхаэль Дафінгер (ням.: Moritz Michael Daffinger; 25 студзеня 1790, Ліхтэнтале (цяпер Вена) — 21 жніўня 1849, Вена, Аўстрыйская імперыя) — аўстрыйскі мастак, мініяцюрыст, партрэтыст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і мастака па фарфоры. Ва ўзросце адзінаццаці гадоў быў прыняты вучнем на імперскую фарфоравую мануфактуру. З 1802 года навучаўся ў венскай Акадэміі мастацтваў. Вучань Генрыха Фрыдрыха Фюгера і Губерта Маўрэра. Працаваў мастаком на фарфоравай мануфактуры ў Вене.

З 1809 года займаўся пераважна партрэтным жывапісам, асабліва партрэтнай мініяцюрай. На яго творчасць аказаў уплыў мастак Томас Лоўрэнс.

Пісаў партрэты на фарфоры, пазней — на паперы і слановай косці. У 1830-1830-я гады карыстаўся вялікай папулярнасцю пры Аўстрыйскім двары і ў асяроддзі еўрапейскай арыстакратыі. Аўтар шматлікіх партрэтаў прадстаўнікоў шляхты, а таксама дзеячаў мастацтва і літаратуры, у тым ліку Р. Гагарына, Ф. Грыльпарцэра, А. Кановы, Г. Даніцэці, Д. Расіні, С. Тальберга і інш.

З 1812 года быў прыдворным мастаком-партрэтыстам у герцага К. фон Метэрніха.

Пасля смерці дачкі ў 1841 годзе прысвяціў сябе фларыстыцы.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118678558 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Moritz Michael Daffinger
  3. 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. 1 2 3 Dr. Constant v. Wurzbach Daffinger, Moriz Michael // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 3. — S. 127.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118678558 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. artist list of the National Museum of Sweden — 2016.
  7. RKDartists Праверана 18 лістапада 2021.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 студзеня
Катэгорыя·Памерлі 21 жніўня
Катэгорыя·Пахаваныя на Цэнтральных могілках Вены
Катэгорыя·Памерлі ад халеры
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вене
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1790 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 студзеня
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі 22 жніўня
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Вене
Катэгорыя·Памерлі ў 1849 годзе