Мо́ладаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Моладава.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Іванаўскага раёна Пінскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 9 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Тышкавіцкага сельсавета[1]. У 1962 годзе вёска Тышкавічы перададзена ў склад Мотальскага сельсавета[2]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Драгічынскага раёна. 21 ліпеня 1980 года скасавана вёска Кучавы[3]. 26 чэрвеня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дастоеўскага сельсавета (населеныя пункты Атолчыцы, Вілы, Вулька Дастоеўская, Дастоева, Заруддзе, Застружжа, Каралін, Красіеўка, Кротава, Лысуха, Навасёлкі, Палкоцічы)[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (4 населеныя пункты) — 1241 чалавек[5], з іх 96,9 % — беларусы[6].