Мнаганожкавыя[1] (Polypodiaceae) — сямейства папарацей парадку Мнаганожкавыя (Polypodiales).
Характэрнай прыкметай сямейства з’яўляецца размяшчэнне эліптычных або круглявых сорусаў (без пакрывальцаў) на ніжнім баку пласцінкі ліста. Расліны шматгадовыя і пакрытыя лускавінкамі, якія маюць ўзыходзячае альбо паўзучае карэнішча. Само лісце можа быць перыстым, двойчы пёрыстым, суцэльным або лопасцевым.
Выкапнёвыя прадстаўнікі сямейства вядомыя ўжо з адкладаў познетрыясавага перыяду. У цяперашні час гэта сямейства распаўсюджана па ўсім зямным шары, але ў асноўным у тропіках Старога Свету. Часцей за ўсё гэта эпіфітныя расліны, насяляюць на ствалах, а таксама на тоўстых галінах дрэў. Некаторыя з іх з’яўляюцца аблігатнымі (абавязковымі) эпіфітамі, тады як іншыя могуць расці як на скалах і на глебе, так і на ствалах дрэў.
Сярод прадстаўнікоў сямейства высокі працэнт аўтапаліплоідаў.
Сістэматыка не сталая. У залежнасці ад пункту гледжання даследчыка, сямейства можа ўключаць у сябе ад 10 да 50 родаў (ад 500 да 1200 відаў). Па іншай інфармацыі налічвае да 65 родаў і 1200 відаў адпаведна.
Класіфікацыя, прапанаваная Смітам і іншымі ў 2006 годзе, уключае ў сямейства 65 родаў у 5 падсямействах[2][3]:
Падсямейства Loxogrammoideae
Падсямейства Drynarioideae
Падсямейства Platycerioideae
Подсямейства Microsoroideae
Подсемейство Polypodioideae