wd wp Пошук:

Мнаганожка

Не блытаць з Мнаганожкі.

Мнаганожка, Папараць[1] (Polypodium) — род папарацей сямейства мнаганожкавых.

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя травяністыя эпіфітныя і наземныя расліны з доўгім галінастым карэнішчам, густа ўкрытым бурымі ланцэтнымі лускавінкамі. Скурыстае чаранковае лісце адыходзіць ад яго радамі (адсюль назва). Лісцевыя пласцінкі падоўжана-ланцэтныя, перыста-раздзельныя. Сорусы (кучкі спарангіяў) круглаватыя або авальныя, размешчаны пасярэдзіне ці па краі сегментаў ніжняга боку пласцінкі.

Арэал

Налічваецца 75 відаў. Пашыраны ўсюды; на Беларусі мнаганожка звычайная, або папараць салодкая (Polypodium vulgare), папараць салодкая — від травяністых папарацей, які трапляецца невялікімі групамі па схілах грунтавых агаленняў берагоў рэк, азёр, радзей на пнях, паваленых дрэвах і інш.

Значэнне і выкарыстанне

Дэкаратыўныя, лекавыя, дубільныя расліны.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 102. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Мнаганожкавыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum