wd wp Пошук:

Метлюжок

Метлюжок[3] (Poa) — род кветкавых раслін сямейства метлюжковых.

Адрозніваецца каля 300 відаў. Пашыраны ва ўмераных і халодных паясах, у горных раёнах тропікаў. На Беларусі 9 дзікарослых відаў, у т.л. метлюжок аднагадовы, балотны, вузкалісты, звычайны, метлюжок лугавы, лясны, сплюшчаны; ітрадукаваны метлюжок альпійскі. Трапляюцца на лугах, узлесках, сярод хмызняку, абапал дарог.

Адна- і шматгадовыя травяністыя расліны вышынёю да 100 см з паўзучымі падземнымі парасткамі ці без іх. Утвараюць дзярніны. Лісце вузкалінейнае, пляскатае. Каласкі з 2—5 (8) кветкамі ў раскідзістай і даволі густой мяцёлцы. Плод — зярняўка. Многія віды кармавыя расліны, уведзены ў культуру.

Віды

Род уключае больш за 530 відаў[4]. Некаторыя з відаў роду Метлюжок:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 99. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. The Plant List: Poa

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Метлюжок
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта