wd wp Пошук:

Меліярацыйна-будаўнічы факультэт БДСГА

Меліярацыйна-будаўнічы факультэт — адзін з факультэтаў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

Гісторыя

Меліярацыйна-будаўнічы факультэт з’яўляецца адным з найстарэйшых у акадэміі, які заснаваны ў 1919 годзе.

Факультэт ганарыцца сваімі выпускнікамі. Сярод іх — А. В. Аляксанкін, першы намеснік міністра меліярацыі і воднай гаспадаркі СССР, А. П. Басюкевіч, міністр меліярацыі і воднай гаспадаркі БССР, таксама члены-карэспандэнты НАН Беларусі, заслужаныя дзеячы навукі, прафесары, кіраўнікі абласных аб’яднанняў і многія іншыя.

Практыка-арыентаванае навучанне на факультэце ажыццяўляецца на даследным арашальным комплексе: «Тушкава», абсталяваным сучаснымі дажджавальнымі машынамі, на доследных меліярацыйных сістэмах, у базавых арганізацыях ГА «Белводгас», а таксама за межамі Рэспублікі Беларусь — у складзе міжнародных студэнцкіх будаўнічых атрадаў.

Выпускнікі факультэта размяркоўваюцца на працу ў праектныя інстытуты, будаўнічыя і эксплуатацыйныя арганізацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

Спецыяльнасці

Факультэт вядзе падрыхтоўку па наступных спецыяльнасцях: «меліярацыя і водная гаспадарка» (вочная і завочная формы атрымання адукацыі), «меліярацыя і водная гаспадарка» (скарочаны тэрмін навучання, вочная форма атрымання адукацыі), «сельскае будаўніцтва і добраўпарадкаванне тэрыторый» (вочная і завочная формы атрымання адукацыі), «сельскае будаўніцтва і добраўпарадкаванне тэрыторый» (скарочаны тэрмін, вочная форма атрымання адукацыі). На другой ступені вышэйшай адукацыі падрыхтоўка ажыццяўляецца па спецыяльнасці «меліярацыя, рэкультывацыя і ахова зямель» (вочная і завочная формы атрымання адукацыі).

Кафедры

Факультэт уключае ў сябе тры кафедры, на якіх працуюць высокакваліфікаваныя спецыялісты, маецца лабараторны корпус, аснашчаны сучасным абсталяваннем[1].

Дэканы

Зноскі

  1. Меліярацыйна-будаўнічы факультэт
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1919 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Факультэты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Меліярацыйна-будаўнічы факультэт БДСГА
Катэгорыя·Факультэты паводле алфавіта