wd wp Пошук:

Медаль да тысячагоддзя Беларусі

Медаль да тысячагоддзя Беларусі — медаль, прысвечаны тысячагоддзю беларускай дзяржаўнасці. Дата палягае на першых летапісных звестках пра полацкага князя Рагвалода ды тураўскага князя Тура, датаваных 980 годам[1]. Захоўваецца ў калекцыі БІНіМа. Медаль выраблены ў ЗША ў 1980 годзе.

Апісанне

У цэнтры круглай пласціны — традыцыйная Пагоня і лічбы 980 і 1980, а ўверсе і ўнізе надпіс «Тысячагодзьдзе Беларусі». На рэверсе выява старажытнага горада, над якім на стужцы слова «Рагнеда» і ніжэй «980».

Зноскі

  1. Кроніка дэмакратычнай апазыцыі й палітычных рэпрэсіяў у Беларусі 1953-1988 г.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Узнагароды Беларускай Народнай Рэспублікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Беларуская дыяспара
Катэгорыя·З’явіліся ў 1980 годзе
Катэгорыя·1980 год у ЗША
Катэгорыя·Узнагароды паводле алфавіта