wd wp Пошук:

Маўрысіа Ісла

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Маўрысіа Анібаль Ісла (ісп.: Mauricio Isla; нар. 12 чэрвеня 1988, Буін, Чылі) — чылійскі футбаліст, паўабаронца клуба «Універсідад Католіка» і нацыянальнай зборнай Чылі.

Клубная кар’ера

Ісла — выхаванец чылійскага клуба «Універсідад Католіка». Быў заўважаны скаўтамі «Удзінезэ» пасля моладзевага чэмпіянату свету 2007, дзе Ісла і яго зборная прадэманстравалі запамінальную гульню. Падпісаўшы маладога паўабаронцу, «Удзінезэ» аддаў яго ў арэнду швейцарскаму «Лакарна», дзе той не правёў ніводнага матча. Усё ў тым жа 2008 годзе ён вярнуўся ў «Удзінезэ», паступова пачаўшы атрымліваць гульнявую практыку, а ў сезоне 2008/09 стаў іграком асновы (32 матчы).

Улетку 2012 года далучыўся да «Ювентуса». У афіцыйных матчах за «Старую Сеньёру» дэбютаваў 19 верасня таго ж года, выйшаўшы на замену ў гульні групавога этапу Лігі чэмпіёнаў супраць лонданскага «Чэлсі».

2 жніўня 2014 года адправіўся ў гадавую арэнду ў англійскі «Куінз Парк Рэйнджэрс», у якім правёў сезон 2014/15. 31 жніўня 2015 года на правах арэнды далучыўся да французскага «Марселя»[3]. У жніўні 2016 года перайшоў у «Кальяры», падпісаўшы трохгадовы кантракт[4].

У ліпені 2017 года перабраўся ў турэцкі клуб «Фенербахчэ»[5]. У чэрвені 2020 года разарваў кантракт са стамбульскім клубам[6].

У жніўні 2020 года далучыўся да «Фламенгу»[7]. У чэрвені 2022 года вярнуўся ва «Універсідад Католіка», дзе пачынаў кар’еру.

Міжнародная кар’ера

Ісла — бронзавы прызёр моладзевага чэмпіянату свету 2007. У дарослай зборнай дэбютаваў 7 верасня 2008 года, у таварыскім матчы зборных Чылі і Швейцарыі. Удзельнічаў у чэмпіянатах свету 2010 і 2014. У 2015 разам са зборнай Чылі стаў пераможцам Кубка Амерыкі.

Дасягненні

«Ювентус»:

«Фламенгу»:

Зноскі

  1. Mauricio Isla // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Mauricio Isla // FBref.com
  3. «Марсель» объявил об аренде де Челье и Ислы. by.tribuna.com
  4. Исла подписал контракт с «Кальяри». by.tribuna.com
  5. Исла перешел из «Кальяри» в «Фенербахче». by.tribuna.com
  6. Исла покинул «Фенербахче» и может перейти в «Бока Хуниорс». by.tribuna.com
  7. Исла переходит во «Фламенго». by.tribuna.com
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Ігракі ФК Універсідад Католіка
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 чэрвеня
Катэгорыя·Ігракі ФК Кальяры
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Ювентус
Катэгорыя·Ігракі ФК Удзінезэ
Катэгорыя·Ігракі ФК Фенербахчэ
Катэгорыя·Ігракі зборнай Чылі па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Куінз Парк Рэйнджэрс
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбалісты Чылі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Алімпік Марсель
Катэгорыя·Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Фламенгу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Буіне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных