wd wp Пошук:

Маўрыкій

Маўры́кій, Рэспубліка Маўрыкій (фр.: Maurice) — астраўная краіна, размешчаная ў Індыйскім акіяне, прыкладна за 900 км на ўсход ад Мадагаскару. У склад краіны, акрамя самога вострава Маўрыкій уваходзяць востраў Радрыгес, архіпелаг Каргадас-Карахас і размешчаны на 1200 км на поўнач архіпелаг Агалега. Сталіца — горад Порт-Луі. Афіцыйная валюта — маўрыкійская рупія.

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Маўрыкія Востраў Маўрыкій быў вядомы арабскім мараплаўцам з VIII ст. пад назвай Дзіна Аробі (Сярэбраны востраў). Да 1598 г. ненаселены. Першымі з еўрапейцаў Маўрыкій наведалі партугальскія мараплаўцы ў пачатку XVI ст.

У 15981710 гг. пад уладай галандцаў, якія назвалі востраў у гонар прынца Морыца Аранскага. З 1715 г. французская калонія пад назвай Іль-дэ-Франс. У гэты час створаны буйныя плантацыі цукровага трыснягу, для працы на якіх прывозілі рабоў з Афрыкі. У 1810 г. востраў захоплены англічанамі, якія вярнулі яму былую назву. З 1814 г. англійская калонія. Пасля адмены рабства ў 1835 г. пачаўся масавы прывоз рабочай сілы з Індыі (450 тысяч чалавек у 18451907 гг.) і Кітая.

З 1936 г. дзейнічае першая палітычная партыя — Лейбарысцкая партыя. У 1957 г. пашыраны правы мясцовага Заканадаўчага савета, з 1958 г. уведзена ўсеагульнае выбарчае права. У 1964 г. створаны нацыянальны ўрад, які пасля выбараў 1967 г. узначаліла Лейбарысцкая партыя. 12 сакавіка 1968 г. абвешчана незалежнасць Маўрыкія ў складзе Садружнасці.

У 19681982 гг. Маўрыкіям кіравалі кааліцыйныя ўрады на чале са старшынёй Лейбарысцкай партыі С. Рамгуламам. На парламенцкіх выбарах у чэрвені 1982 г. перамагла партыя Маўрыкійскі баявы рух (МБР), яе лідар А. Джагнат стаў прэм’ер-міністрам Маўрыкія. У красавіку 1983 г. Джагнат выйшаў з МБР і стварыў Баявы сацыялістычны рух, які кіраваў Маўрыкіям у саюзе з Маўрыкійскай сацыялістычнай партыяй да 1997 г. 12 сакавіка 1992 г. Маўрыкія абвешчаны рэспублікай (прэзідэнт з чэрвеня 1992 г. — К. Уцім). На выбарах у снежні 1996 г. перамагла Лейбарысцкая партыя, якая сфарміравала ўрад (да 1998 г. у кааліцыі з МБР) на чале з Н. Рамгкламам.

Зноскі

  1. The Republic of Mauritius Web Portal
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Дзяржавы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Маўрыкій