wd wp Пошук:

Морыц Аранскі

Морыц Аранскі (нідэрл.: Maurits van Oranje, ням.: Moritz von Oranien; (13 або 14 лістапада 1567, Дыленбург — 23 красавіка 1625, Гаага) — прынц Аранскі, граф Насау, сын Вільгельма I, паклаўшага пачатак незалежнасці Нідэрландаў. Штатгальтар Галандыі, Зеландыі, Гелдэрланда, Гронінгена і Оверэйсела.

Штатгальтар

Пасля смерці бацькі ў 1585 годзе быў абраны штатгальтарам Галандыі, Зеландыі і Заходняй Фрысландыі, праславіўся як военачальнік, які з поспехам супрацьстаяў лепшым іспанскім генералам, стваральнік новай тактычнай школы.

Морыц першы падзяліў непаваротлівае і няздольнае да манеўраў войска, на больш дробныя і лёгкія часткі. Рыштунак конніцы ён значна палегчыў, звярнуўшы галоўную ўвагу на развіццё рухомасці. Пяхоту і конніцу ён надзяліў статутамі і наогул зрабіў нідэрландскае войска паказальным для ўсіх войскаў Еўропы. Яшчэ больш паўплываў Морыц на развіццё замкавай вайны, звяртаючы асаблівую ўвагу на развіццё актыўнага элемента ў абароне крэпасцяў.

Морыц і Олдэнбарневелт

Дзяржаўным дарадцам Морыца з’яўляўся Ёхан ван Олдэнбарневелт. Часам паміж імі ўзнікалі частыя канфлікты. У 1609 годзе не зважаючы на пратэст Морыца Олдэнбарневелт падпісаў з Іспаніяй Дванаццацігадовае перамір’е, якое трывалася да 1621 года. Напружанне паміж дзяржаўцамі павялічвалася. 13 мая 1619 года Олдэнбарневелт быў арыштаваны, абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе і пакараны смерцю. Морыцу дасталася неабмежаванная ўлада. Ціснуў на свайго брата Фрэдэрыка Генрыха, каб апошні ажаніўся для захавання дынастыі. У 1621 годзе вайна з Іспаніяй аднавілася. У 1625 годзе Морыц Аранскі памёр, не пакінуўшы пасля сабе афіцыйных нашчадкаў.

Зноскі

Літаратура

Папярэднік:
Вільгельм I Аранскі
Штатгальтар Галандыі
1584-1625
Пераемнік:
Фрэдэрык-Генрых Аранскі
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Аранска-Насаўскі дом
Катэгорыя·Кіраўнікі Нідэрландаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 лістапада
Катэгорыя·Удзельнікі Трыццацігадовай вайны
Катэгорыя·Военачальнікі Нідэрландаў
Катэгорыя·Выпускнікі Лейдэнскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нідэрландская рэвалюцыя
Катэгорыя·Памерлі ў 1625 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Падвязкі
Катэгорыя·Памерлі 23 красавіка
Катэгорыя·Пахаваныя ў Новай царкве ў Дэлфце
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Гаазе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1567 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дыленбургу