wd wp Пошук:

Маіаа

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Маіаа (фр.: Maiao; таіц.: Mai’ao, літаральна «кіпцюр птушкі») — востраў у Французскай Палінезіі. Уваходзіць у групу Наветраных астравоў Таварыства. Плошча — 9 км². Насельніцтва (2012 г.) — 335 чалавек.

Геаграфія

Маіаа месціцца за 105 км на захад ад Таіці. Уяўляе сабою вапняковае плато на падводным узвышшы вулканічнага паходжання. Найвышэйшы пункт — 154 м. Даўжыня з поўдню на поўнач — 5,5 км, найбольшая шырыня з захаду на ўсход — 4,25 км. Берагі атачае каралвы рыф. Два ўнутраныя азёры Рота-Іці і Рота-Рахі надзвычай салёныя, населеныя салялюбнымі арганізмамі, якія надаюць азёрнай вадзе блакітны і зялёны колеры.

Гісторыя

У мінулым востраў Маіаа меў назву Тубуаі-Ману і, відавочна, быў населены выхадцамі з Тубуаі. Паводле падання, некаторы час ім кіраваў правадыр Тэраатафету, які займаўся людажэрствам, за што быў забіты падданымі. Пазней уладу атрымалі нашчадкі манархаў з Хуахінэ.

Маіаа быў адкрыты ў 1767 г. брытанскай экспедыцыяй на чале С. Уоліса. У 1897 г. далучаны да каланіяльных валоданняў Францыі.

У 1920-я гг. сюды пераехаў брытанец Эрык Лоўфард Троўэр. Ён вырашыў авалодаць востравам, каб арганізаваць на ім здабычу фасфатаў, для чаго пачаў гандляваць з астравіцянамі еўрапейскімі таварамі, у тым ліку алкаголнымі напоямі ў крэдыт. Сярод яго даўжнікоў апынуўся правадыр Ну’у-а-Тауніўа. У 1928 г. Э. Л. Троўэр адсудзіў у яго ўчастак, які займаў большую частку Маіаа. Астравіцяне звярнуліся за дапамогай да французскага губернатара ў Папеэтэ. У 1934 г. гандляр быў вымушаны пакінуць востраў, яго зямельная маёмасць перайшла да каланіяльнай адміністрацыі і пазней была перададзена кааператыву, створанаму тубыльцамі. У 1936 г. быў выдадзены загад, які забараняў іншаземцам знаходзіцца на Маіаа болей за 48 гадзін і абмяжоўваў продаж алкаголю. У 1989 г. загад быў адноўлены толькі з некаторымі папраўкамі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Таварыства