wd wp Пошук:

Машэлева

Машэ́лева[1] (трансліт.: Mašelieva, руск.: Машелево) — вёска ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Фарынаўскага сельсавета.

У XVIII ст. належала шляхцічам Багамольцам. У XIX ст. адносілася да Банонскай воласці Полацкага павета.

Размешчана за 15 км на паўднёвы захад ад Полацка паблізу аўтадарогі Р45 Полацк - Глыбокае - мяжа з Літвой на рацэ Ушача.

Праз населены пункт не праходзяць маршруты грамадскага транспарту. Бліжэйшая аўтобусны прыпынак размешчана у вёсцы Кутняны за 1 км ад вёскі, чыгуначная станцыя — у мястэчку Фарынава за 2,5 км ад вёскі.

Дзялілася на Старое Машэлева і Новае Машэлева, паміж якімі працякў ручай. Будаўніцтва ў Новым Машэлева шматкватэрных дамоў і дамоў сядзібнай забудовы пачалося ў 1970-я гг. На пачатку XXI ст. у Старым Машэлева пастаянных жыхароў не засталося.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты Полацкага раёна
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Фарынаўскі сельсавет
Населеныя пункты паводле алфавіта