wd wp Пошук:

Фарынаўскі сельсавет

Фары́наўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Цэнтр — вёска Фарынава.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Ліцвінаўскі сельсавет у складзе Ветрынскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Ліцвінава. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Ветрынскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Полацкага раёна БССР, з 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Ветрынскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Руднянскага сельсавета[1]. 25 снежня 1959 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Рудня[2]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Полацкага раёна. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Заскарскага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак чыгуначнай станцыі Фарынава, сельсавет перайменаваны ў Фарынаўскі[3]. 30 верасня 1964 года ў склад горада Наваполацка ўключаны вёскі Беланова, Меруголава, Новікава, Новы Двор, Паштары, Праварышча, Рулёўка і хутар Шапілаўка[4], 17 красавіка 1968 года — вёска Шніткі[5]. 7 чэрвеня 1968 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Рудня, сельсавет перайменаваны ў Руднянскі[6].

16 кастрычніка 1989 года цэнтр Руднянскага сельсавета перанесены ў вёску Фарынава, сельсавет перайменаваны ў Фарынаўскі[7].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3524 чалавекі[8], з іх 87,8 % — беларусы, 9,8 % — рускія, 1,3 % — украінцы, 0,5 % — палякі[9].

Населеныя пункты

Фарынаўскі сельсавет уключае 17 населеных пунктаў:

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 4.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  4. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб уключэнні некаторых населеных пунктаў Полацкага раёна Віцебскай вобласці ў мяжу горада Новаполацка ад 30 верасня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 29 (1069).
  5. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб уключэнні вёскі Шніткі ў мяжу горада Наваполацка ад 17 красавіка 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 12 (1206).
  6. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 20 (1214).
  7. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 кастрычніка 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ветрынскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1968 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1989 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Фарынаўскі сельсавет