wd wp Пошук:

Машканскі сельсавет

Машка́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сенненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Машканы.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Віцебскім раёне БССР. З 15 лютага 1931 года ў складзе Багушэўскага раёна. 8 ліпеня 1931 года ўключаны ў гарадскую рысу Віцебска. З 12 лютага 1935 года сельсавет у складзе адноўленага Багушэўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Сенненскага раёна. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Застадольскага сельсавета (4 населеныя пункты: вёскі Бікава, Госмірава, Застадолле і Парнева)[1]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Обальскага сельсавета (20 населеных пунктаў: вёскі Вуглы, Дубаўцы, Замошша, Кадукова, Казлы, Канстантова, Карчэўшчына, Кругляны, Марцінаўка, Масяйкі, Обаль, Раманаўка, Рудкоўшчына, Слабада, Станькі, Стрыгі, Ходараўка, Цеплякі, Чудня і Ярошкі)[2].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2209 чалавек[3], з іх 91,4 % — беларусы, 6,8 % — рускія, 0,8 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  2. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Машканскі сельсавет
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Багушэўскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Віцебскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат