wd wp Пошук:

Мацільда Рапапорт

Мацільда Рапапорт (шведск.: Matilda Rapaport; 29 студзеня 1986 года, Стакгольм, Швецыя18 ліпеня 2016 года, Сант’яга, Чылі) — шведская гарналыжніца, якая выступала ў фры-райдзе, пераможца Скандынаўскага чэмпіянату па спуску з гор (англ. Scandinavian Big Mountain Championships)[1] 2011 года і Freeride World Tour 2013 года ў Верб’е, Швейцарыя[2].

Біяграфія

Нарадзілася 29 студзеня 1986 года ў Стакгольме.

З дзяцінства Мацільда захаплялася катаннем на лыжах, займалася ў мясцовым клубе, яна часта адпачывала з братамі і сёстрамі ў Орэ, раён гарналыжнага катання, дзе праводзіліся чэмпіянаты свету па гарналыжным спорце. У 15 гадоў Мацільда перабралася бліжэй да гор, дзе ёсць больш доўгія трасы для трэніровак, там яна пазнаёмілася са сваім будучым мужам Маціясам Харгінам. У 20 гадоў Рапапорт вярнулася ў Стакгольм, дзе працягнула сваю адукацыю ў Стакгольмскай школе эканомікі. У 2008 годзе Мацільда падала заяўку на абменны семестр ў Санкт-Гален, Швейцарыя. У студзені 2009 Рапапорт пераехала, праўда, замест аднаго семестра яна пражыла ў Санкт-Галене 4 гады. Мацільда вырашыла застацца ў Швейцарыі[1].

Некалькі гадоў прымала ўдзел у стартах кваліфікацыйнай серыі Freeride World Tour, нацэліўшыся на сусветны тур. Пасля трох гадоў працы ў кіраванні гарналыжнага курорта, Мацільда вырашыла пачаць свой уласны бізнэс і з восені 2012 года кіравала незалежным PR і маркетынгавым саюзам, засяродзіўшы ўвагу на індустрыі турызму.

Здымалася ў дакументальных фільмах пра гарналыжны спорт “PURE: a Shades of Winter Movie»[3], «Shades of Winter: Between», яе фатаграфія была на вокладцы часопіса «Women’s Health».

14 ліпеня 2016 года ў Чылі падчас здымак прома-роліка для камп’ютарнага сімулятара “Steep” кампаніі “Ubisoft” Мацільда трапіла ў аварыю, выкліканую лавінай. Рапапорт была дастаўлена ў бальніцу ў Сант’яга, дзе ўвечары 18 ліпеня памерла не выходзячы з комы ў прысутнасці маці і мужа[4].

Прыватнае жыцце

Мацільда была пляменніцай шведскай актрысы Аляксандры Рапапорт. З 25 красавіка 2016 года Мацільда была замужам за шведскім гарналыжнікам, трохразовым прызёрам чэмпіянатаў свету ў камандных спаборніцтвах Маціясам Харгінам[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Schmitz M. Remembering freeride star Matilda Rapaport (англ.). Red Bull.
  2. Фрирайдер Матильда Рапапорт введена в искусственную кому после трагедии в Чили.
  3. «PURE: A Shades of Winter Movie» (англ.) на сайце Internet Movie Database.
  4. Extreme skier Matilda Rapaport killed in avalanche in Chile (англ.). The Guardian.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 18 ліпеня
Катэгорыя·Гарналыжнікі Швецыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 студзеня