wd wp Пошук:

Мацьё Вальбуэна

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Мацьё Вальбуэна (фр.: Mathieu Valbuena; нар. 28 верасня 1984, Бруж, Францыя) — французскі футбаліст, паўабаронца грэчаскага клуба «Алімпіякос» і ыбыл ігрок нацыянальнай зборнай Францыі. З’яўляецца атакуючым паўабаронцам і нападнікам, а таксама вядомы сваёй хуткасцю, тэхнічнымі здольнасцямі і чэпкім стылем гульні[3]. З-за свайго маленькага росту Вальбуэна мае мянушку «маленькі веласіпед» (фр.: Le Petit Vélo)[4].

Клубная кар’ера

Раннія гады

Вальбуэна пачаў сваю кар’еру ў прафесійным клубе «Бардо». Пасля двух сезонаў у «Бардо» ён далучыўся да аматарскага клуба «Лангон-Кастэ» ў пяты дывізіён французскага футбола. У 2004 годзе далучыўся да клуба «Лібурн», які выступаў у трэцім паводле ўзроўню дывізіёне французскага футбола.

У сезоне 2006 года клуб прабіўся ў Лігу 2, а Вальбуэна быў названы іграком года лігі, што зацікавіла некалькіх прафесійных клубаў Лігі 2 і Лігі 1.

«Алімпік» Марсель

9 чэрвеня 2006 года Вальбуэна падпісаў свой першы прафесійны кантракт пасля ўзгаднення з пераходам у клуб «Алімпік» з Марселя. Ён падпісаў трохгадовы кантракт з клубам і атрымаў кашулю з нумарам 28[5]. Вальбуэна дэбютаваў за клуб 15 ліпеня 2006 года ў матчы трэцяга раўнда Кубка Інтэртота супраць украінскага клуба «Дняпро»[6]. Вальбуэна дэбютаваў за клуб у розыгрышу французскай лігі 19 лістапада 2006 года ў матчы супраць «Валансьена», выйшаўшы на змену[7]. 19 мая 2007 года Вальбуэна забіў свой першы прафесійны гол у матчы супраць клуба «Сент-Эцьен», а яго каманда перамагла ў той сустрэчы з лікам 2:1.

«Дынама» Масква

2 жніўня 2014 года падпісаў кантракт з маскоўскім «Дынама». Замацаваўся ў аснове маскоўскага клуба і быў прызнаны аматарамі найлепшым футбалістам «Дынама» ў сезоне 2014/15. Улетку 2015 года, з-за выключэння «Дынама» з еўракубкаў і скарачэння бюджэту, цікавасць да Вальбуэна стаў праяўляць ліёнскі «Ліён». 11 жніўня падпісаў трохгадовы кантракт з французскім клубам[8].

«Фенербахчэ»

У чэрвені 2017 года перайшоў у турэцкі клуб «Фенербахчэ»[9]. У маі 2019 года абвясціў аб сыходзе з каманды па заканчэнні сезона і неўзабаве падпісаў кантракт з грэчаскім «Алімпіякосам»[10].

Міжнародная кар’ера

Вальбуэна не выклікаўся дзіцяча-юнацкія зборныя Францыі. Тым не менш, пасля яго ўражлівых выступаў у «Марселі», ён быў выкліканы да нацыянальнай каманды трэнерам Раймонам Даменекам на матчы супраць зборных Англіі і Малі ў сакавіку 2008 года[11], але з-за траўмы Мацьё быў вымушаны прапусціць гульні.

Наступны выклік Вальбуэна атрымаў праз два гады ў маі 2010 года, калі ён быў уключаны ў папярэдні спіс з 30 чалавек, якія павінны былі гуляць на чэмпіянаце свету па футболе ў ПАР[12].

Дасягненні

Францыя Алімпік Марсель:

Грэцыя Алімпіякос:

Асабістае жыццё

Вальбуэна нарадзіўся ў паўднёва-заходняй камуне Бруж у дэпартаменце Жыронда, яго маці завуць Брыджыт, а бацьку — Карлас[13]. Ён мае іспанскае паходжанне праз свайго бацьку, які родам з горада Вальядалід.

Зноскі

  1. Mathieu Valbuena // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Mathieu Valbuena // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. «A Night of Cold and Coldly Calculated Play». New York Times.
  4. «Foot — OM : Valbuena, l’increvable „Petit Vélo“» Архівавана 2 снежня 2013.. France Soir.
  5. «Marseille : Valbuena signe trois ans» Архівавана 20 ліпеня 2011.. Football365.
  6. «Mathieu Valbuena». Football365.
  7. «Marseille v. Valenciennes Match Report». Ligue de Football Professionnel.
  8. «Лион» объявил о переходе Матье Вальбуэна. football.by
  9. Вальбуэна представлен в качестве игрока «Фенербахче». by.tribuna.com
  10. Вальбуэна перешел в «Олимпиакос». by.tribuna.com
  11. «France call up four new caps» Архівавана 26 кастрычніка 2012.. Fédération Internationale de Football Association.
  12. «Liste des 30: Mathieu Valbuena en a pleuré». Chronofoot.
  13. «Blanquefort, pays des Valbuena». La Provence.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Лібурн
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбалісты Францыі
Катэгорыя·Ігракі зборнай Францыі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Алімпік Марсель
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Жыронда
Катэгорыя·Ігракі ФК Алімпік Ліён
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Фенербахчэ
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Масква
Катэгорыя·Ігракі ФК Алімпіякос Пірэй
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 верасня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных