wd wp Пошук:

Бруж

Бруж (фр.: Bruges, акс.: Bruge) — камуна на паўднёвым захадзе Францыі, у дэпартаменце Жыронда рэгіёна Новая Аквітанія. Бруж размешчаны на захад ад Бардо, з’яўляецца яго прыгарадам і ўваходзіць у т.зв. Вялікі Бардо (гарадская супольнасць Бардо). На поўдні мяжуе з камунай Ле-Буска, на захадзе — з камунай Эзін і на поўначы — з камунай Бланкфор. Назва Bruges паходзіць ад лацінскага brucaria («верас»). У даследаванні Эрнеста Негра, прысвечаным тапаніміцы Францыі, прыводзіцца таксама версія паходжання назвы ад гасконскага bruche (у значэнні «хмызняк»).

Зноскі

  1. база даных аб французскіх камунах — Institut national de l’information géographique et forestière. Праверана 26 кастрычніка 2015.
  2. Populations légales 2019Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2022.
  3. Base officielle des codes postauxLa Poste, 2018.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Камуны дэпартамента Жыронда