wd wp Пошук:

Мацьё Араскі

Аркадны паверх сабора Святога Віта, збудаваны ў часы Маціяша Араскага.
Хор сабора Святога Віта. Капліцы па крузе пабудаваныя Маціяшам з Араса.

Мацьё (Ма́ціяш) з Ара́са (чэшск.: Matyáš z Arrasu; фр.: Mathieu d’Arras; * 1290 у Арасе, Францыя; † 1352 у Празе) — французскі архітэктар і будаўнік, які працаваў у Багеміі.

Жыццё

Маціяш з Араса — прадстаўнік познегатычнай французскай архітэктуры. Ён быў архітэктарам пры папскім двары ў Авіньёне, калі яго па рэкамендацыі мараўскага маркграфа (а пазней імператара) Карла IV у 1344 годзе запрасіў у Прагу кароль Іаан Люксембургскі дзеля будаўніцтва Сабора Святога Віта па ўзоры сабораў у Нарбоне і Радэзе.

Першы камень быў закладзены 21 лістапада 1344 года. За наступныя восем гадоў, да самай сваёй смерці, Маціяш пабудаваў аркаднае завяршэнне хора, крытую галерэю, пяць капліц і ўсю ўсходнюю частку доўгага хора.

У 1348 годзе ён пачаў будаваць крэпасць Карлштэйн для Карла IV.

Пераемнікам Маціяша ў якасці дойліда Сабора Святого Віта быў Петэр Парлер.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #12284260X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  2. Mathieu d’Arras // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Matthias of Arras // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #12284260X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі ў 1352 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Чэхіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Памерлі ў Празе
Катэгорыя·Архітэктары готыкі
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Пахаваныя ў Саборы Святога Віта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Арасе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1290 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных