wd wp Пошук:

Мацей Ратай

Мацей Ратай (польск.: Maciej Rataj; 19 лютага 1884, Хлопы каля Львова — 21 чэрвеня 1940, Пальміры) — польскі палітык, член Сялянскай партыі.

Біяграфія

Выпускнік Львоўскага ўніверсітэта, філосаф. Працаваў настаўнікам у Львове і Замасці. У 19191930 і 19341935 гадах быў дэпутатам сейма, у тым ліку — у 19221928 гадах — маршалам сейма. Двойчы быў выконваючым абавязкі прэзідэнта краіны: у снежні 1922 года пасля забойства Нарутовіча і ў маі 1926 года пасля адстаўкі Вайцяхоўскага. У 19201921 гадах быў таксама міністрам па справах рэлігіі.

Пасля прыгнечання Польшчы ў Вераснёвай кампаніі быў членам падполля. Пасля пачатку нямецкай акупацыі Польшчы ў верасні 1939 года Ратай прадстаўляў Сялянскую партыю ў Пагаджальным камітэце палітычных партый. Актыўна падтрымліваў польскі эмігранцкі ўрад. У сакавіку 1940 года арыштаваны гітлераўцамі, расстраляны ў Кампіноскай пушчы каля вёскі Пальміры ў наваколлях Варшавы разам з іншымі вядомымі палякамі (Янушам Кусацінскім, Давідам Пшапюркам і іншымі спартсменамі, інтэлігентамі і палітыкамі).

У наш час магіла Мацея Ратая знаходзіцца на Пальмірскіх могілках.

Магіла Мацея Ратая на Пальмірскіх могілках

У кіно

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121439771 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Maciej Rataj // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Maciej Rataj // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  4. 1 2 (unspecified title) Праверана 27 мая 2021.
  5. (unspecified title) Праверана 11 ліпеня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Памерлі ў Мазавецкім ваяводстве
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мазавецкім ваяводстве
Катэгорыя·Палітыкі Польшчы
Катэгорыя·Выпускнікі Львоўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 лютага
Катэгорыя·Памерлі 21 чэрвеня
Катэгорыя·Міністры Польшчы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Крыжа Свабоды (Эстонія)
Катэгорыя·Прэзідэнты Польшчы
Катэгорыя·Маршалы Сейма Польшчы
Катэгорыя·Пакараныя смерцю прэзідэнты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Львоўскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў каралеўстве Галіцыі і Ладамерыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1940 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Крыжа Грунвальда
Катэгорыя·Расстраляныя ў Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1884 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Асобы