wd wp Пошук:

Мацей Мікітавіч Галоўчынскі

Мацей Мікітавіч Галоўчынскі (каля 1470 — пасля 1536) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

Сын Мікіты. У Вялікае Княства Літоўскае прыехаў з Масквы сакратаром дачкі Івана III Алены Іванаўны ў 1495 годзе. Намеснік княжацкі і цяцерынскі (1502), бірштонскі, магілёўскі і анікштанскі (1507)[1]. Пасля яе смерці (1513) прызначаны Жыгімонтам Старым намеснікам і дзяржаўцам бірштанскім[2].

У 1536 годзе прасіў польскага караля і вялікага князя літоўскага Жыгімонта I Старога, каб пасля яго смерці старостамі бірштонскімі былі яго сыны Яраслаў і Іван. Са сваіх маенткаў выстаўляў у войска ВКЛ 79 вершнікаў[1].

Ад Алены Іванаўны і Аляксандра Ягелончыка атрымаў маёнткі Струня каля Полацка, Стаяцішкі ў Віленскім павеце, Езна ў Ковенскім павеце, Княжыцы і інш[2].

Зноскі

  1. 1 2 Галоўчынскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
  2. 1 2 Валерый Пазднякоў. Галоўчынскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Старосты магілёўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Галоўчынскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» з безыменнымі параметрамі
Катэгорыя·Старосты бірштанскія
Катэгорыя·Старосты анікштанскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак
Катэгорыя·Галоўчынскія
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1470 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1539 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак