wd wp Пошук:

Мацвей Мацвееевіч Гусеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гусеў.

Мацвей Мацвееевіч Гу́сеў (16 (28) лістапада 1826, Вятка — 10 (22) красавіка 1866, Берлін) — рускі астраном, адзін з пачынальнікаў астрафізічных даследаванняў.

Нарадзіўся ў горадзе Вятка (Расія). У 1847 годзе скончыў Казанскі ўніверсітэт. З 1850 года працаваў у Пулкаўскай астранамічнай абсерваторыі. З 1852 года памочнік дырэктара Віленскай астранамічнай абсерваторыі.

Навуковая дзейнасць

М. М. Гусеў адным з першых наладзіў фатаграфаванне паверхні Сонца і Месяца з мэтай даследавання астрафізічных з’яў. Выкарыстаў матэматычныя метады даследавання, заснаваныя на дакладным вымярэнні фотаздымкаў. Займаўся вывучэннем уласнага руху зорак, пытаннямі ўліку рэфракцыі, назіраннямі метэарытных патокаў і інш.

М. М. Гусеў у 1860 годзе заснаваў часопіс «Вестник математических наук» — першае ў Расіі перыядычнае выданне фізіка-матэматычнага кірунку. Пераклаў на рускую мову 3-і том «Космасу» А. Гумбальта.

Памяць

У гонар М. М. Гусева названы кратар на Марсе.

Зноскі

  1. Гусев Матвей Матвеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Памерлі ў 1866 годзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі Пулкаўскай абсерваторыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1826 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіраве
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Вяцкай гімназіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Астрафізікі Расіі
Катэгорыя·Памерлі 22 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Выпускнікі Казанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў Берліне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных