wd wp Пошук:

Махмуд Дарвіш

Махмуд Дарвіш (13 сакавіка 1941, Аль-Бірва каля Акры, Палесціна — 9 жніўня 2008, Х’юстан, ЗША): палесцінскі паэт і палітычны дзеяч.

Біяграфія

Культавая фігура ў палесцінскай грамадскай думцы («душа палесцінскага народа, люстэрка палесцінскага грамадства»[5]) і надзвычай папулярны аўтар («самы важны сучасны арабскі паэт»[5]).

У Ізраілі творчасць Дарвіша сустракае мяшаныя ацэнкі. Так, у 2000 прапаноўвалася ўключыць некаторыя творы Дарвіша ў ізраільскую школьную праграму, але прэм’ер-міністр Барак забараніў гэта, тлумачачы забарону негатовасцю Ізраіля да ідэй Дарвіша ў школе. У 1988 верш Дарвіша быў выкарыстаны прэм’ерам Шамірам як прыклад нежадання палесцінцаў жыць побач з яўрэямі і як прыклад палесцінскіх заклікаў да яўрэяў пакінуць гэтыя землі (такое тлумачэнне было аспрэчана палесцінцамі).

Дарвіш быў сябрам Ізраільскай камуністычнай партыі, сябрам Выканаўчага камітэта Арганізацыі вызвалення Палесціны (выйшаў з АВП у 1993 у знак пратэсту супраць тымчасовых мірных пагадненняў з Ізраілем). За сваю дзейнасць не раз знявольваўся ізраільскімі ўладамі. Аўтар тэксту сімвалічнай Палесцінскай дэкларацыі незалежнасці (1988), пазней абвешчанай Ясірам Арафатам.

Аўтар каля 30 зборнікаў паэзіі і прозы, перакладзеных на 35 моў; некаторыя з твораў пакладзены на музыку («Рыта», «Птушкі Галілеі», «Прагну матчынага хлеба» і інш.) і сталі нацыянальнымі песнямі арабаў; лаўрэат шматлікіх літаратурных узнагарод, у т.л. узнагарода Лотас (1969). Камандор французскага Ордэна мастацтваў і пісьменства. Дырэктар Палесцінскага даследчага цэнтра. Лаўрэат узнагароды Ланана за культурную свабоду (2001).

Дарвіш пачынаў у паэзіі з вершаў для газет левага кірунку, але пазней зрабіўся «з паэта супраціву — паэтам сумлення»[6] Паэзія Дарвіша апісваецца[7] як пераход ад больш традыцыйнага для арабскай паэзіі цяжкаслоўнага, эмацыйнага, рытмічнага верша да пісанага простай мовай апавядальнага верша, які звяртаецца да ўяўлення.

Важнейшыя творы і працы:

Ажаніўся і развёся двойчы, дзяцей не меў. Вучыўся ў СССР (1971—1972), пазней жыў у Егіпце, Ліване, Францыі; вярнуўся ў Палесціну ў 1996. Працаваў у газетах «Іціхад», «Аль-Ахрам» (Каір, Егіпет), у часопісе «Палесцінскія пытанні» (Бейрут, Ліван). Заснавальнік і галоўны рэдактар літаратурнага агляду «Аль-Кармель» (выпуск узноўлены ў 1997). Доўга хварэў на сэрца, перанёс дзве аперацыі, у час апошняй аперацыі памёр ад ускладненняў.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11894651X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Mahmoud Darwish // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. http://www.guardian.co.uk/books/2008/aug/11/poetry.israelandthepalestinians
  5. 1 2 Пд. выказванняў арабскіх пісьменнікаў і дзеячаў у біяграфіі Дарвіша на афіцыйнай сеціўнай пляцоўцы.
  6. Палесцінскі палітычны дзеяч Ханан Ашраві, працыт. у арт. CNN.
  7. На думку Клейбо, працыт. у арт. CNN.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі ў 2008 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 сакавіка
Катэгорыя·Лаўрэаты Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Тэхасе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 9 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў падмандантнай Палесціне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Камандоры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты вянок»
Катэгорыя·Палесцінскія паэты
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта