wd wp Пошук:

Махамед Бахр аль-Улум

Аятала Махамед Бахр аль-Улум (араб. محمد بحر العلوم‎‎; нар. 17 снежня 1927, Эн-Наджаф, Каралеўства Ірак7 красавіка 2015, Эн-Наджаф, Ірак) — іракскі рэлігійны і дзяржаўны дзеяч, двойчы старшыня Часовага кіраўнічага савета Ірака (ЧКСІ)[1][2][3].

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і рэлігійнай, сацыяльнай і палітычнай гісторыка. Атрымаў тэалагічную адукацыю ў Універсітэце Эн-Наджафа, у 1979 г. атрымаў ступень доктара філасофіі ў шарыяту ў Карскім універсітэце.

З’яўляўся рэлігійным апанентам свецкай баасісцкай улады на чале з Садамам Хусейнам. Меў сувязі з ісламскай групоўкай Джамаат аль-Улама, быў вучнем вялікага аяталы Мухсін аль-Хакіма і актыўна ўзаемадзейнічаў з радыкальна-шыіцкай партыяй Дава. Быў першым святаром Ірака, які падпісаў дакумент «Дэмакратыя і правы чалавека ў Іраку» (1988), у якім утрымліваліся дадзеныя адносна парушэння правоў чалавека рэжымам Садама Хусейна.

У 1989 голзе разам з сынам аль-Хакіма Мухамедам ён быў вымушаны бегчы з Ірака. Жыў у Лондане. У 1992 г. быў абраны членам іракскага нацыянальнага кангрэса[4], са складу якога выйшаў у 1995 г. Разам з Барзані і Талабані ўваходзіў у склад дэлегацыі іракскай апазіцыі, якая наведала Вашынгтон, каб прадставіць пазіцыю Кангрэса на сітуацыю ў Іраку.

Пасля звяржэння Садама Хусейна быў уключаны ў склад праамерыканскага Часовага кіраўнічага савета, нягледзячы на тое, што скептычна выказваўся адносна ўмяшання ЗША ў справы краіны.

У ліпені 2003 г. быў абраны старшынёй савета, падаў у адстаўку пасля забойства Мухамеда аль-Хаіма ў знак пратэсту супраць няздольнасці ўсталяваць закон і парадак[5]. Аднак неўзабаве ён вярнуўся ў склад савета, займаў пасаду яго старшыні ў сакавіку 2004 года.

Яго сын, Мухамед Бакр аль-Улум займаў пасаду міністра нафты Ірака (2003—2004 і 2005).

Зноскі

  1. Who’s Who in Post-Saddam Iraq (нявызн.), BBC News .
  2. Chinese President meets with Bahr Al-Aloom (нявызн.) (26 March 2004). Праверана 1 February 2011. Архівавана 24 чэрвеня 2007.
  3. Bio (нявызн.). rudaw.net.
  4. Andrew Finkel and Hazhir Teimourian. Turkey claims victory after forces pursue Kurds deep into Iraq, The Times, 2 November 1992
  5. Revolutionary and dissident movements of the world (4th ed.). London: Harper. 2004. p. 208. ISBN 978-0-9543811-2-7. https://books.google.com/books?id=ncoZAQAAIAAJ&q=Mohammad+Bahr+Al-Aloom&dq=Mohammad+Bahr+al-Ulloum. Retrieved on 1 February 2011.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Рэлігійныя дзеячы
Катэгорыя·Палітыкі Ірака
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы