Ма́хава[1] (трансліт.: Machava, руск.: Махово) — аграгарадок у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Махаўскага сельсавета.
Знаходзіцца за 28 км у напрамку на поўдзень ад горада Магілёў[2].
Згадваецца ў 1675 годзе як вёска Махаў ва ўладанні Станіслава Шэмета ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[3].
У 1924—1960 гадах цэнтр Махаўскага сельсавета, у 1960—1965 гадах — у складзе Нядашаўскага сельсавета, з 4 чэрвеня 1965 года — цэнтр адноўленага Махаўскага сельсавета[4].