wd wp Пошук:

Махаўскі сельсавет

Ма́хаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Махава.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лупалаўскім раёне БССР. З 2 сакавіка 1931 года ў складзе Магілёўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 22 ліпеня 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Нядашаўскага сельсавета[1].

4 чэрвеня 1965 года Махаўскі сельсавет утвораны зноў у складзе 13 населеных пунктаў: Баброва, Вялікая Дубраўка, Запруддзе, Косцінка, Латанаўка, Ліпец, Малая Дубраўка, Малы Асавец, Махава, Пусты Асавец, Растаполле, Старая Мілееўка і Халмы, якія ўваходзілі ў склад Нядашаўскага сельсавета[2].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1138 чалавек[3], з іх 94,4 % — беларусы, 3,4 % — рускія, 1,1 % — украінцы, 0,7 % — грузіны[4].

Склад

У склад сельсавета ўваходзіць 13 населеных пунктаў (2009 г.):

Населены пункт Статус Насельніцтва, 2009[3]
Баброва вёска 21
Вялікая Дубраўка вёска 12
Запруддзе вёска 9
Косцінка вёска 124
Латанаўка вёска 1
Ліпец вёска 99
Малая Дубраўка вёска 17
Малы Асавец вёска 84
Махава аграгарадок 529
Пусты Асавец вёска 37
Растаполле вёска 1
Старая Мілееўка вёска 122
Халмы вёска 82

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
  3. 1 2 Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1965 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Лупалаўскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе
Катэгорыя·Махаўскі сельсавет