wd wp Пошук:

Матэа Ковачыч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Матэ́а Ко́вачыч (харв.: Mateo Kovačić; нар. 6 мая 1994, Лінц, Аўстрыя) — харвацкі футбаліст, атакуючы паўабаронца англійскага клуба «Чэлсі» і нацыянальнай зборнай Харватыі. Выступае на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы і часцяком выконвае ролю плэймэйкера.

Клубная кар’ера

Займацца футболам Матэа пачаў у акадэміі аўстрыйскага клуба ЛАСК. Ужо ў 13 гадоў маладым хлоцам зацікавіліся такія клубы, як «Аякс», «Інтэрнацыянале», «Ювентус» і «Баварыя», аднак сям’я Ковачыча вырашыла вярнуцца ў Заграб, і Матэа далучыўся да клуба «Дынама».

Дэбютаваў у прафесійным футболе малады хлапец у матчы супраць клуба «Хрвацкі Драгаволяц» 20 лістапада 2010 года. «Дынама» атрымала сакрушальную перамогу з лікам 6:0, а Матэа забіў чацвёрты гол сваёй каманды. Да канца сезона Матэа згуляў яшчэ 6 матчаў каманды, а ўжо на наступны сезон паўабаронца стаў іграком асноўнага складу.

31 студзеня 2013 года Ковачыч перайшоў у міланскі «Інтэрнацыянале»[4]. Матэа ўзяў сабе 10 нумар, пад якім да гэтага выступаў Уэслі Снейдэр. 3 лютага ў паядынку супраць «Сіены» ігрок дэбютаваў у Серыі А, выйшаўшы на замену ў другім тайме замест Эсек’еля Скелота. Пазней здолеў стаць адным з лідараў чорна-блакітных, у выніку цікавасць да Ковачыча сталі праяўляць наймацнейшыя клубы Еўропы.

18 жніўня 2015 года было афіцыйна абвешчана аб пераходзе паўабаронцы ў мадрыдскі «Рэал»[5].

У жніўні 2018 года быў аддадзены ў арэнду лонданскаму «Чэлсі»[6]. У ліпені 2019 года перайшоў у «Чэлсі» на трывалай аснове, падпісаўшы пяцігадовы кантракт[7].

Міжнародная кар’ера

У сакавіку 2013 года Матэа быў выкліканы на гульні галоўнай зборнай Харватыі супраць зборнай Сербіі і Уэльса[8]. 22 сакавіка ў матчы адборачнага турніру чэмпіянату свету 2014 супраць зборнай Сербіі Ковачыч дэбютаваў за першую зборную Харватыі.

Дасягненні

«Дынама»:

«Рэал»:

«Чэлсі»:

Зноскі

  1. Mateo Kovacic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Mateo Kovačić // FBref.com
  3. Mateo Kovacic // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. «Интер» объявил о переходе Ковачича. Sports.ru
  5. “Реал” объявил о подписании Матео Ковачича. football.by
  6. «Челси» арендовал Ковачича у «Реала» на один сезон. by.tribuna.com
  7. «Челси» выкупил Ковачича у «Реала». by.tribuna.com
  8. Четыре игрока премьер-лиги вызваны в сборную Хорватии. Allsoccer.ru

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Харватыі
Катэгорыя·Ігракі зборнай Харватыі па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лінцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Мадрыд
Катэгорыя·Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 мая
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Заграб
Катэгорыя·Ігракі ФК Чэлсі