wd wp Пошук:

Масіміліяна Алегры

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Масіміліяна Алегры (італ.: Massimiliano Allegri; нар. 11 жніўня 1967, Ліворна, Італія) — італьянскі футбаліст і футбольны трэнер. Зараз з’яўляецца галоўным трэнерам турынскага «Ювентуса».

Падчас сваёй гульнявой кар’еры Алегры гуляў у Серыі А ў якасці паўабаронцы ў «Пізе(англ.) бел.», «Пескары», «Кальяры», «Перуджы» і «Напалі». У 2002 годзе ён выйграў тытул Серыі D(англ.) бел. разам з «Альянезэ», у якім скончыў кар’еру гульца.

Пачаўшы сваю трэнерскую кар’еру ў 2003 годзе ў «Альянезэ», праз 5 гадоў Алегры дапамог «Сасуола» ўпершыню ў іх гісторыі атрымаць павышэнне ў Серыю B, выйграўшы Чэмпіянат Серыі C1(англ.) бел. і Суперкубак Серыі C у тым жа годзе. З 2008 па 2010 год ён трэніраваў «Кальяры» ў Серыі А, прыводзячы іх да найлепшага фінішу ў Серыі А амаль за 15 гадоў. Выступы галоўнага трэнера «Кальяры» прывялі да пераходу ў «Мілан» у 2010 годзе, дзе ён знаходзіўся да студзеня 2014 года. Алегры выйграў «Скудэта» ў сезоне 2010-11(англ.) бел.. Гэта было першае чэмпіёнства «Мілана» з 2004 года. Тады ж Мілан выйграў і Суперкубак. У перыяд з 2014 па 2019 гады Алегры трэніраваў «Ювентус», з якім выйграў адзінаццаць трафеяў: пяць запар тытулаў у лізе (з 2015 па 2019), чатыры Кубкі Італіі запар (з 2015 па 2018) і два Суперкубкі Італіі (2015 і 2018); ён таксама дасягнуў двух фіналаў Лігі чэмпіёнаў УЕФА2015 і 2017 гадах). Алегры вярнуўся ў «Ювентус» у 2021 годзе, не трэніраваўшы два гады.

Сярод індывідуальных узнагарод Алегры «Залатая лаўка» чатыры разы (2009, 2015, 2017 і 2018), ён чатыры разы прызнаваўся трэнерам года Серыі А(англ.) бел. (2011, 2015, 2016 і 2018), а таксама ўзнагароджаны прэміяй Энца Беарзота(англ.) бел. (2015) і ўключаны ў Залу славы італьянскага футбола(англ.) бел. (2018). Ён таксама адзіны трэнер у гісторыі італьянскага футбола, які выйграў паслядоўна пяць тытулаў «Скудэта» і чатыры Кубкі Італіі, а таксама адзіны ў пяці найлепшых лігах Еўропы, які выйграваў айчынны дубль на працягу чатырох сезонаў запар.

Зноскі

  1. 1 2 3 http://www.worldfootball.net/player_summary/massimiliano-allegri/
  2. 1 2 http://www.transfermarkt.com/massimiliano-allegri/profil/trainer/7671
  3. Massimiliano Allegri // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Трэнеры ФК Сасуола
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 жніўня
Катэгорыя·Ігракі ФК Перуджа
Катэгорыя·Ігракі ФК Альянезэ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Італіі
Катэгорыя·Ігракі ФК Павія
Катэгорыя·Трэнеры ФК Мілан
Катэгорыя·Футбалісты Італіі
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Пескара
Катэгорыя·Трэнеры ФК Кальяры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Трэнеры ФК СПАЛ
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Трэнеры ФК Грасета
Катэгорыя·Ігракі ФК Піза
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліворна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Пістаезэ
Катэгорыя·Ігракі ФК Падова
Катэгорыя·Трэнеры ФК Альянезэ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1967 годзе
Катэгорыя·Трэнеры ФК Ювентус
Катэгорыя·Ігракі ФК Напалі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Кальяры
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ліворна