Масло́вічы[1] (трансліт.: Maslovičy, руск.: Масловичи) — вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Докшыцкага сельсавета.
У 1921—1939 гадах засценак у складзе гміны Порплішча Дзісенскага павета Віленскага ваяводства.
З 12 кастрычніка 1940 года да 24 студзеня 1958 года вёска ўваходзіла ў склад Порплішчанскага сельсавета[2], да 29 снежня 1961 года — у склад Докшыцкага сельсавета[3], да 21 верасня 1987 года — у склад Порплішчанскага сельсавета[4].