wd wp Пошук:

Масквіч-2140

Масквіч-2140Масквіч-2140 на ВікісховішчыАгульныя даныя

Вытворца: АЗЛК
Выпуск: 19761988
Зборка:  СССР НРБ
Клас: малы III групы
[Дызайн](/Дызайн "Дызайн")
Тып(ы) кузавы: 4‑дзв. седан (5‑месн.)
[Рухавікі](/Рухавік "Рухавік")УЗАМ-412М[Трансмісія](/Трансмісія "Трансмісія") 4-хуткасная ручнаяХарактарыстыкіМасава-габарытныя
Даўжыня: 4250 мм
Шырыня: 1550 мм
Вышыня: 1480 мм
Колавая база: 2400 мм
Маса: 1035 кг (1080 кг — у камлектацыі «Супер Люкс»)
На рынку
Папярэднік
Папярэднік
Пераемнік
Пераемнік
Масквіч-2140 SL
Сегмент: В
Іншае
Аб'ём бака: 46 л
Дызайнер: Ігар Зайцаў

Масквіч-2140 — савецкі аўтамабіль малога класа, які вырабляўся ў Маскве на заводзе АЗЛК з 1976 па 1988 год. Уяўляў з сябе глыбока мадэрнізаваны варыянт мадэлі Масквіч-412.

Масквіч-2138 — варыянт гэтага жа аўтамабіля з рухавіком мадэлі «Масквіч-408», які вырабляўся да 1981 года. М-2140 захаваў у сабе канструкцыю Масквіча-412, аднак ён атрымаў больш сучасны і лепш аздоблены салон (асабліва ў версіі SL), палепшанае знешнее афармленне, больш сучасную і эффектыўную сістэму тармазоў з дыскавымі механізмамі спераду. Аднак акрамя касметычных змен аўтамабіль захоўваў кузаў свайго папярэдніка, а ў след за гэтым — шматлікія недахопы М-412.

Аўтамабіль не займаў першых месцаў у рэйтынгу пераваг пакупнікоў на ўнутранным рынку, а на вонкавы пастаўляўся ў даволі абмежаванай колькасці. Менавіта з перыядам выпуска М-2140 звязаны пачатак «цёмных часоў» у гісторыі маскоўскага аўтазавода. Тым не меней, мадэль усё яшчэ прадавалася і была даволі знакаміта за межамі СССР, у тым ліку і ў Еўропе, асабліва ў краінах, што традыцыйна набывае шмат савецкіх аўтамабіляў, гэта — Фінляндыя і Грэцыя, або Скандынавія. «Адвёрткавая» зборка М-2140 з савецкіх машынакамплектаў ажыццяўлялася ў горадзе Ловеч (НРБ) у 19761986 гг. у аб’ёме да 20 тыс. адзінак у год. Шырока выкарыстоўвался дзяржаўнымі службамі, як у СССР, так і за яго межамі.

Гісторыя

К сярэдзіне 1970-х гадоў АЗЛК апынуўся ў цяжкім стане. Базавая мадэль — Масквіч-412 — хутка састарэла. Спробы распрацоўкі прынцыпова новага аўтамабіля, прамежкавага па класе паміж «Масквічом» і «Волгай», з-за недахопу фінансавання і цэлага шэрагу іншых праблем не паспрыялі поспеху. Экспарт «Масквічоў» хутка скарачаўся. «Масквічы» адрозніваліся яшчэ цалкам сучасным рухавіком і, збольшага, шасі, але мелі састарэлы кузаў і архаічнае абсталяванне салону. Выправіць гэтыя недахопы і «падцягнуць» прадукцыю АЗЛК да ўзроўня ВАЗаў, а таксама некалькі ажывіць экспарт павінна была маштабная мадэрнізацыя базавай мадэлі.

Праца над М-2140 была пачата ў 1975 годзе. з самага пачаку вялася мадэрнізацыя кузава для абодвух сямействаў — «Масквіч-1500» і «Масквіч-1360», якія з’яўляліся лагічным працягам добра вядомых маделяў М−412 і М−408, якія даўно вырабляліся. Агрэгаты і вузлы базавых машын, за выключэннем рухавіка і зчаплення, прадугледжваліся аднолькавымі.

Першыя серыйныя М-2140 пачалі сыходзіць з канвеера ў 1976 годзе. Цікава, што пераход ад модэлі «Масквіч-412» да «Масквіч-2140» быў паступовым — некаторыя машыны самага ранняга выпуску захавалі частку кузаўных панэляў і дэталі інтэрьеру ад старой мадэлі. Пазней, ужо пасля пачатку выпуску пачалася распрацоўка мадыфікацыі «Супер Люкс» (SL), у першую чаргу нацэленай на экспартныя рынкі.

Тэхнічныя дадзеныя

Апісанне канструкцыі

У адрозненні ад М-412, мадэль 2140 атрымала мадэрнізаваны кузаў з больш сучасным афармленнем пярэдней і задняй частак і новай светлатэхнікай, якая адправядала патрабаванням бяспекі сярэдзіны сямідзясатых гадоў. Акрамя таго, «Масквіч-2140» быў абсталяваны адпавядаючымі міжнародным стандартам пярэднімі дыскавымі тармазамі, клямары якіх мелі па дзве пары рабочых ціліндраў, двухконтурнай сістэмай магістраляў з аварыйнай кантрольнай лямпай уцечкі тармазной вадкасці, і вакуумным умацняльнікам. З’явіўся новы салон з траўмабяспечнымі панэллю і стырном і сучаснай сістэмай органаў кіравання, а таксама сядзеннямі з падгалоўнікамі. Прадугледжвалася аздабленне інтэр’еру перфараваным скурамітам або варсістай тканінай разнастайных колераў і іхных камбінацый (чорны, цёмна-шэры з чорным, бардовы з малінавым, цемна-зялёны з малахітавым, і гэтак далей).

Сістэма светлавой сігналізацыі папоўнілася аварыйнай сігналізацыяй (характэрна, што сістэма аварыйнай сігналізацыі з’явілася на «Масквічы» раней, чым на «Жыгулях»); стоп-сігналы і ўказальнікі паваротаў днём гарэлі больш ярчка, ноччу ж для прадухілення асляплення кіроўцаў машын, якія рухаюцца ззаду — слабей, пераход на «начны» рэжым адбываўся аўтаматычна пры ўключэнні вонкавага асвятлення.

у 1976 годзе аналагічную мадэрнізацыю прайшлі ўніверсалы і фургоны, якія атрымалі пярэднее апярэнне, абсталяванне салону і тармазную сістэму па тыпу «Масквіча-2140».

Мадэрнізацыі

У адпаведнасці з деючай галіновай нармаллю, рэстайлінгавы седан «Масквіч» з рухавіком УЗАМ-412 атрымаў індэкс «Масквіч-2140», мадыфікацыя з рухавіком М-408 пазначалася як «Масквіч-2138».

Пазначэнне іншых версій таксама прывялі ў адпаведнасць з Нармаллю: з рухавіком М-408 — «Масквіч-2136» (універсал) і «Масквіч-2733» (фургон), раней — мадэлі 426 і 433; з рухавіком УЗАМ-412 — «Масквіч-2137» (універсал) і «Масквіч-2734» (фургон), раней — дадэлі 427 і 434. З кастрычніка 1978 года выраблялася «вясковая» версія-мадыфікацыя М-21406, абсталёўвалася дэфарсаваным рухавіком УЗАМ-412Д (68 к.с.), які працаваў на нізкаактанавым бензіне А-76, а таксама пярэднімі барабаннымі тармазамі (якія дазвалялі выкарыстоўваць тармазную вадкасць БСК, не такую дэфіцытную ў вёсках, як «Нева»), узмацнёнымі рэсорамі і спружынамі, задняй буксірнай правушынай, шынамі з універсальным малюнкам пратэктара, абаронай картэра рухавіка. Пазней аўтамабіль мог камплектавацца і дыскавымі пяреднімі тармазнымі механізмамі. Знешне такія машыны адрозніваліся адсутнасцю дэкаратыўных каўпакоў на колах.

Масквіч-1500 SL

З лістапада 1979 года быў асвоены выпуск мадыфікацыі М-21403 з рухавіком УЗАМ-412Д і ручнымі органамі кіравання, якія прызначаліся для інвалідаў з абмежаванай рухомасццю ног. Ручныя рычагі тормазу і счаплення знаходзіліся па абодвуз баках ад рулявога кола. Гэта прымушала выпускаць стырно з рук пры адначасовым іх націсканні. «Запарожац» гэтага недахопа не меў, бо гэтыя рычагі націсківаліся адной рукой. Цікава, што органы сацзабеспячэння кампенсавалі інваліду-ветэрану кошт толькі базавай інваліднай мадэлі «Запарожац», а розніцу ў кошце з «Масквічом» (прыкладна 4 тыс. руб. у сярэдзіне васьмідзясятых) трэба было аплачваць за свой кошт.

З лістапада 1980 года пачаўся выпуск мадыфікацыі М-2140-117 («Супер Люкс») ці Масквіч-1500 SL. Аўтамабіль атрымаў новую — так званую «нізкую» — прыборную панэль і іншае аздабленне салона, вытворчасці югаслаўскай фірмы «Сатурнус» (Saturnus), а таксама — новыя заднія ліхтары, больш шырокія пластыкавыя бамперы з хромаванымі накладкамі і молдынгі югаслаўскай вытворчасці.

Асобныя партыі аўтамабіляў дадзенай мадыфікацыі ўпершыню ў савецкай практыцы афарбоўвалі «металікам». Менавіта Масквіч-1500SL у 1980-х стаў асноўнай экспартнай прадукцыяй АЗЛК, калі не лічыць зборачныя камплекты М-2140 для НРБ, але асаблівага распаўсюджвання за межамі рынкаў краін СЭУ не атрымаў.

25 жніўня 1980 года з канвеера зышоў трохмільённы аўтамабіль маркі «Масквіч» — гэта была машына мадэлі «2140», а 17 верасня 1986 года з канвеера зышоў чатырохмільённы аўтамабіль маркі «Масквіч», гэтым аўтамабілем быў Масквіч-1500 SL.

Мадыфікацыі

Сямейства 1500

Літаратура

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Аўтамабілі 1980-х
Катэгорыя·Седаны
Катэгорыя·Аўтамабілі 1970-х
Катэгорыя·Аўтамабілі паводле алфавіта
Катэгорыя·Аўтамабілі, прадстаўленыя ў 1976
Катэгорыя·Аўтамабілі «Масквіч»