wd wp Пошук:

Масавае забойства ў школе ў Іжэўску

Масавае забойства ў сярэдняй школе № 88 у Іжэўску (Расія) адбылося раніцай 26 верасня 2022 года[3].

Напад

Першыя паведамленні аб стральбе паступілі ў 10:30 па МСК. Яна пачалася падчас урока — мужчына ў майцы з нацысцкай сімволікай і балаклаве ўварваўся ў школу. Першай справай нападнік застрэліў 73-гадовага ахоўніка, які спрабаваў аказаць яму супраціў, а затым адкрыў стральбу па дзецях і настаўніках[4]. Ідучы па калідорах, забойца без разбору расстрэльваў усіх, хто трапляў на вочы. У многіх класах вучні збудавалі барыкады з парт і крэслаў, хаваліся за шафамі. У паніцы некаторыя дзеці сталі выскокваць у вокны, а мужчына ў пошуках новых ахвяр стаў біцца і страляць у зачыненыя дзверы класаў. У 11:00 ён здзейсніў самагубства[2][5].

Нападнік

Паводле звестак СК РФ, страляў Арцём Казанцаў, выпускнік 88-й школы 1988 года нараджэння[3]. Паводле інфармацыі кіраўніка Удмурціі Аляксандра Брэчалава, нападнік знаходзіўся на ўліку ў псіханеўралагічным дыспансеры з дыягназам шызафрэнія[2].

Ахвяры

У выніку стральбы загінулі 17 чалавек (11 з іх — дзеці), яшчэ 23 (у тым ліку 21 дзіця) атрымалі раненні рознай цяжкасці[2].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Что известно о стрельбе в школе в Ижевске (нявызн.). «ТАСС» (26 верасня 2022). Праверана 26 верасня 2022.
  2. 1 2 3 4 Стрельба в школе Ижевска: 15 человек погибли, из них 11 — дети. Что известно(руск.) . «Би-би-си» (26 верасня 2022).
  3. 1 2 Стрельбу с жертвами в ижевской школе устроил ее 34-летний выпускник(руск.) . «Интерфакс» (26 верасня 2022).
  4. Роман ЛЯЛИН, Елена ТРЕТЬЯКОВА, Михаил ГОРЮНОВ. Полная хронология стрельбы в школе №88 в Ижевске: беспощадная расправа, реки крови и признания в любви (нявызн.), Комсомольская правда (26 верасня 2022).
  5. Степан Жирнов. Мужчина, открывший огонь по детям в школе в Ижевске, покончил с собой(руск.) , Вечерняя Москва (26 верасня 2022).
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Масавыя забойствы ў Расіі
Катэгорыя·2022 год у Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Гісторыя Іжэўска
Катэгорыя·Падзеі 26 верасня
Катэгорыя·Верасень 2022 года
Катэгорыя·Забойствы, здзейсненыя ў 2022 годзе