wd wp Пошук:

Масавае забойства на ваенным палігоне ў Белгародскай вобласці

Масавае забойства на ваенным палігоне в/ч № 34670 ў Белгародскай вобласці — расстрэл салдат, які здарыўся 15 кастрычніка 2022 года на палігоне в/ч № 34670 каля сяла Солаты Валуйскага раёна Белгарадскай вобласці Расійскай Федэрацыі[1][2][3].

Паводле крыніц Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі, стральба адбылася падчас агнявой падрыхтоўкі добраахвотнікаў, якія рыхтуюцца да ўдзелу ва ўварванні ва Украіну[4][5], аднак шэраг расійскіх крыніц заявілі, што загінулі мабілізаваныя грамадзяне Расійскай Федэрацыі з Бранскай вобласці[5].

Ход падзей

Падчас заняткаў па агнявой падрыхтоўцы адзін з вайскоўцаў, які да гэтага страляў па мішэнях, нечакана разгарнуў кулямёт у бяззбройны натоўп і адкрыў агонь. Разам з ім з аўтамата страляў яшчэ адзін чалавек[6]. Тыя, хто нападаў, былі забітыя снайперамі[7]. Адразу некалькі крыніц паведамілі аб тым, што страляніна адбылася яшчэ ў 10 ці 12 гадзін раніцы. Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі паведаміла пра падзею са шматгадзіннай затрымкай (паведамленне ў ТАСС з’явілася ў 22:22)[8].

Загінуўшыя і параненныя

Мінабароны Расійскай Федэрацыі паведаміла пра 11 загінуўшых і 15 параненых. Паводле паведамленняў іншых крыніц, колькасць загінулых розніцца ад 10 да 22 чалавек[9]. Мінабароны РФ сцвярджала, што пацярпелі добраахвотнікі, аднак іншыя крыніцы паведамлялі, што на палігоне размяшчаліся мабілізаваныя з Бранскай вобласці[10]. Губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў у відэазвароце ўдакладніў, што сярод пацярпелых няма жыхароў вобласці[11][12].

Расследаванне

Па факту падзеі Следчым камітэтам па Заходняй ваеннай акруге была распачата крымінальная справа аб масавым забойстве па артыкуле 105 Крымінальнага кодэкса Расійскай Федэрацыі[13].

У Мінабароны Расійскай Федэрацыі растрэл назвалі тэрактам[14].

Зноскі

  1. В Белгородской области на полигоне расстреляли более десяти мобилизованных россиян, – СМИ(руск.) . ФОКУС (15 кастрычніка 2022).
  2. Press, The Associated. Volunteer soldiers opened fire on other troops during training in Russia(англ.) , NPR (15 кастрычніка 2022). Праверана 15 кастрычніка 2022.
  3. Russia military range shooting leaves 11 dead, 15 wounded(англ.) . AP NEWS (15 кастрычніка 2022).
  4. Стрельба на полигоне в Белгородской области: не менее 11 убитых (нявызн.). Радио «Свобода» (15 кастрычніка 2022). Праверана 16 кастрычніка 2022.
  5. 1 2 Стрельба на российском военном полигоне - убиты 13 человек (нявызн.). Русская служба Би-би-си (15 кастрычніка 2022). Праверана 16 кастрычніка 2022.
  6. SOTA (нявызн.). Telegram.
  7. Минобороны России: на полигоне в Белгородской области «два гражданина одной из стран СНГ» открыли стрельбу. В результате 11 человек убиты, 15 — ранены (нявызн.). Новая газета. Европа (4 кастрычніка 2155).
  8. МО РФ сообщило об 11 погибших в результате теракта на полигоне в Белгородской области (нявызн.). TACC.
  9. Стрельба на российском военном полигоне - убиты 13 человек (нявызн.), BBC News Русская служба . Праверана 16 кастрычніка 2022.
  10. Стрельба на полигоне в Белгородской области: не менее 11 убитых(руск.) . Радио Свобода.
  11. Губернатор Гладков отреагировал на теракт на полигоне в Белгородской области(руск.) . Lenta.ru (16 кастрычніка 2022).
  12. Вчера на нашей территории…(руск.) . Telegram-канал Настоящий Гладков (16 кастрычніка 2022).
  13. «Ъ»: СК возбудил уголовное дело о массовом убийстве после стрельбы на полигоне в Белгородской области (нявызн.). Новая газета. Европа (9 сакавіка 2157).
  14. В Белгородской области произошла стрельба в воинской части, есть жертвы (нявызн.). istories.media.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Кастрычнік 2022 года
Катэгорыя·Падзеі 15 кастрычніка
Катэгорыя·Забойствы, здзейсненыя ў 2022 годзе
Катэгорыя·2022 год у Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Масавыя забойствы ў Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Гісторыя Белгародскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай