wd wp Пошук:

Мары Жанна Дзюбары

Мары́ Жанна Бекю́ (фр.: Marie-Jeanne Bécu), у шлюбе графіня Дзюбары (comtesse du Barry, 19 жніўня 1746, Вакулёр — 8 снежня 1793, Парыж) — афіцыйная фаварытка французскага караля Людовіка XV, пазашлюбная дачка зборшчыка падаткаў Гамара дэ Вабернье (Gomard de Vaubernier). Апроч прозвішчаў маці (Бекю) і бацькі (Гамар), карысталася таксама псеўданімам Ланж (фр.: Lange, ад l’ange — анёл).

Біяграфія

У маладосці была прастытуткай, мадысткай, затым пасялілася ў доме графа Дзюбары. Людовік XV прыблізіў яе да сябе, арганізаваў яе шлюб з братам графа Дзюбары і ў 1769 годзе прадставіў перад дваром.

Міністр Шуазёль дарэмна імкнуўся яе зрынуць і выклікаў гэтым толькі сваё ўласнае падзенне. Хоць яна мала ўмешвалася ва ўрадавыя справы, але спрыяла ўзвышэнню герцага д’Эгільёна і падтрымлівала яго супраць парламента.

Пасля смерці Людовіка XV яна была арыштавана і адпраўлена ў зняволенне ў манастыр. У красавіку 1775 года графіня Дзюбары была вызвалена. Апынуўшыся на свабодзе яна набыла сядзібу ў вёсачцы Сент-Врэн, але пачувала сябе там самотна. У кастрычніку 1776 года міністр Марэпа дамогся для яе каралеўскага дазволу вярнуцца ў Лувесьенскі маёнтак, які Людовік XV перадаў Дзюбары яшчэ ў 1769 годзе ва узуфрукт.

Для графіні Дзюбары ювелір Баемер зрабіў каштоўныя каралі, якія пасля смерці Людовіка XV трапілі ў рукі махляроў і стала прычынай скандальнай справы (гл. Каралі каралевы).

Спадарыню Дзюбары вядуць на эшафот

Дзюбары выклікала амаль усеагульную народную нянавісць і лічылася адным з сімвалаў злачынстваў «Старога рэжыму», хоць у рэчаіснасці — як і большасць іншых людзей, якія былі блізкімі да каралеўскага дому і сталі ахвярамі рэвалюцыі, — ні да якіх адыёзных палітычных акцый дачынення не мела. У віну ёй можна паставіць толькі марнатраўства (зрэшты, звычайнае для арыстакратыі таго часу).

Падчас рэвалюцыі была асуджана і гільяцінавана па абвінавачванні ў тым, што нібы дапамагала эмігрантам і ўступіла ў зносіны з прыхільнікамі Брысо (жырандыстамі). Памерла без звычайных у той час цвёрдасці і стаіцызму (ёй прыпісваюць усклік, які яна паўтарыла незлічоную колькасць разоў перад смерцю: «Яшчэ хвіліначку, спадар катфр.: Encore un moment, monsieur le bourreau).

Паводле легенды графіня мела сувязь з катам Анры Сансонам, ад рукі якога і прыняла смерць на эшафоце.

«Успаміны» (Mémoires; Парыж, 18291830), якія выйшлі пад яе імем, не сапраўдныя і належаць пяру нейкага Эцьена Ламот-Лангона.

Вобраз у мастацтве

Дзюбары прысвечаны мюзікл Коўла Портэра (1939).

Яна з’яўляецца гераіняй шматлікіх твораў кіно, у тым ліку нямой стужкі Эрнста Любіча (1919) і фільма Крысціян-Жака (1954). У фільме Сафіі Копалы Марыя-Антуанэта (2006) ролю спадарыні Дзюбары выканала Азія Арджэнта. Раней яе ролю выконвалі Тэда Бара (1917), Пола Негры (у фільме Любіча, 1919), Норма Толмедж (1930), Далорэс дэль Рыа (1934), Глэдыс Джордж (1938), Люсіль Бол (1943) і інш.

З’яўляецца адной з гераінь рамана Аляксандра Дзюма «Жазеф Бальзамо, або Запіскі ўрача» (Joseph Balsamo, 1846—1848).

Гл. таксама

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1746 годзе
Катэгорыя·Фаварыткі манархаў Францыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1793 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Куртызанкі Францыі
Катэгорыя·Памерлі 8 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Парыжы
Катэгорыя·Пакараныя смерцю на гільяціне
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Жанчыны XVIII стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Авантурніцы
Катэгорыя·Матэрыялы ЭСБЕ
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Мёз