wd wp Пошук:

Мары-Луіз Калейра Прэка

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Мары-Луіз Калейра Прэка (англ.: Marie-Louise Coleiro Preca, нарадзілася 7 снежня 1958, Кормі, брытанская калонія Мальта) — мальтыйскі палітык-лейбарыстка, прэзідэнт Мальты з 4 красавіка 2014 года[3] па 4 красавіка 2019.

Біяграфія

Мары-Луіз Калейра Прэка нарадзілася ў цэнтры вострава Мальта (тады яшчэ брытанскай калоніі) ў горадзе Кормі ў канцы 1958 году. Скончыла Мальтыйскі ўніверсітэт.

Стала першай жанчынай, якая ўзначаліла мальтыйскую партыю, калі ў 1982—1991 гадах займала пасады генеральнага сакратара. Акрамя гэтага, яна ў розны час займала пасады члена нацыянальнага бюро сацыялістычнай моладзі, старшыні жаночага аддзела партыі (1996—2001) і выдаўца партыйнай газеты «Il-Ħelsien».

З 1998 года абіраецца ў Парламент Мальты ад Лейбарысцкай партыі Мальты. У сакавіку 2013 года ўвайшла ва ўрад Джозефа Муската як міністр па справах сям’і і сацыяльнай салідарнасці. У пачатку сакавіка 2014 года прэм’ер-міністр краіны рэкамендаваў яе на пасаду прэзідэнта Мальты, і неўзабаве яна была зацверджана ў гэтай пасады[4]. 4 красавіка Мары-Луіз Калейра Прэка заступіла на пасаду прэзідэнта.

Факты

Зноскі

  1. Marie-Louise Coleiro Preca // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Knowledge Graph — 2012.
  3. 1 2 Новым прэзідэнтам Мальты прызначаная Мары-Луіз Калейра Прэка. Архівавана 7 красавіка 2014.
  4. Мары-Луіз Калейра Прэка стане новым прэзідэнтам Мальты. Архівавана 7 красавіка 2014.
  5. Coleiro Preca to be named as President within days.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Прэзідэнты Мальты
Катэгорыя·Кавалеры мальтыйскага Нацыянальнага ордэна Заслуг
Катэгорыя·Нарадзіліся на Мальце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Службовыя асобы ААН
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага ланцуга ордэна Інфанта дона Энрыке