wd wp Пошук:

Мальтыйскі ўніверсітэт

Мальтыйскі ўніверсітэт (мальт.: L-Università ta’ Malta) — мальтыйская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Мсіда.

Гісторыя

Папярэднікам універсітэта быў Мальтыйскі калегіум, заснаваны ордэнам езуітаў у 1592 годзе. Пасля выгнання езуітаў з Мальты ў 1768 годзе калегіум перайшоў ва ўласнасць Мальтыйскага Ордэна, і ў 1769 годзе гросмайстрам Мануэлам Пінту да Фансекам быў заснаваны ўніверсітэт. У 1798 годзе Напалеон Банапарт заваяваў Мальту, універсітэт быў закрыты. У 1800 годзе англічане занялі Валету сваімі войскамі, востраў стаў брытанскім пратэктаратам. Універсітэт быў адноўлены пад кіраўніцтвам сэра Аляксандра Бола, губернатара Мальты. У 1938 годзе кароль Георг VI пераназваў навучальную ўстанову ў Мальтыйскі каралеўскі ўніверсітэт. Слова «каралеўскі» было выдалена з назвы ўніверсітэта, калі Мальта стала рэспублікай у 1974 годзе.

Структура

Зноскі

  1. https://www.um.edu.mt/about/facts

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1592 годзе
Катэгорыя·Універсітэты Мальты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мсіда