wd wp Пошук:

Марыя Тэкская

Марыя Тэкская (англ.: Mary of Teck, ням.: Maria von Teck; каралева Марыя, англ.: Queen Mary, поўнае імя — Victoria Mary Augusta Louise Olga Pauline Claudine Agnes — Вікторыя Марыя Аўгуста Луіза Вольга Паўліна Кладзіна Агнеса; 26 мая 1867 — 24 сакавіка 1953) — жонка брытанскага караля Георга V, маці Эдуарда VIII і Георга VI. Каралева Марыя была таксама імператрыцай Індыі і каралевай Ірландыі (з 1910). Пры нараджэнні атрымала тытул «Яе Светласць прынцэса Тэкская».

Марыя нарадзілася і вырасла ў Англіі. Яе бацька быў прынцам з марганатычнай галіны Вюртэмбергскага дому герцагаў Тэкскіх, маці — Марыя Адэлаіда Кембрыджская, член брытанскай каралеўскай сям’і, унучка караля Георга III. Ва ўзросце 24 гадоў прынцэса была заручана з Альбертам Эдуардам, герцагам Кларэнс, старэйшым унукам каралевы Вікторыі, але прынц нечакана памёр ад пнеўманіі праз шэсць тыдняў пасля аб’явы заручын. Марыя ж стала жонкай брата памерлага жаніха, прынца Георга, герцага Ёркскага. Пасля смерці каралевы Вікторыі ў 1901 годзе, пара атрымала тытул «прынцаў Уэльскіх». У 1910 годзе кароль Эдуард VII памёр. Яго старэйшы сын Георг стаў каралём, Марыя — каралевай. Пасля смерці Георга ў 1936 годзе, каралём стаў іх старэйшы сын Эдуард VIII. Але менш чым праз дзесяць месяцаў ён адрокся ад прастола дзеля жаніцьбы на амерыканцы Уоліс Сімпсан. Новым каралём стаў другі сын Марыі Георг VI. Каралева Марыя ўсяляк падтрымлівала сына, які пакутаваў на заіканне аж да яго смерці ў 1952 годзе. Марыя памерла наступным годзе, напачатку валадарання сваёй унучкі Елізаветы II.

Спадчына

Шэры Генры Чэнан пісаў: «Яна была звязана з палітыкай…выдатны, вясёлы, узнёслы чалавек, але ў той жа час халодны і жорсткі. Але гэта была вялікая каралева.»

Караблі RMS Queen Mary і Queen Mary 2 былі названы ў гонар каралевы Марыі. У гонар Марыі таксама былі названы Бальніца ў Ганконгу, Каледж каралевы Марыі пры Лонданскім універсітэце, Пік каралевы Марыі — самы высокі пункт Трыстан-да-Кунья, Зямля каралевы Марыі ў Антарктыдзе.

Шэраг вядомых брытанскіх актрыс сыгралі Марыю ў фільмах:

Тытулы і ўзнагароды

Тытулы

Герб каралевы Марыі.

Зноскі

  1. 1 2 Mary of Teck // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Mary of Teck // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 Kindred Britain
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Рыцары і дамы Справядлівасці ордэна Святога Іаана Іерусалімскага (Вялікабрытанія)
Катэгорыя·Памерлі 24 сакавіка
Катэгорыя·Кавалеры грэчаскага ордэна Святых Вольгі і Сафіі
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Памерлі ў 1953 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кароны Румыніі 1 ступені
Катэгорыя·Памерлі ў Англіі
Катэгорыя·Мужы і жонкі манархаў Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Дамы Вялікага Крыжа ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дамы Ордэна Луізы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Кацярыны 1 ступені
Катэгорыя·Кавалеры Ордэны Зоркі Румыніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Зоркі Індыі
Катэгорыя·Кавалеры Каралеўскага Віктарыянскага ордэна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1867 годзе
Катэгорыя·Вюртэмбергскі дом
Катэгорыя·Віндзорская дынастыя
Катэгорыя·Жанчыны віктарыянскай эпохі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Англіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Савы
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 мая
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Падвязкі
Катэгорыя·Віндзорская дынастыя