wd wp Пошук:

Марыя Рамера Менесес

Марыя Рамера Менесес (13 студзеня 1902, Гранада, Нікарагуа — 7 ліпеня 1977, Нікарагуа) — благаслаўлёная салезіянка, званая апосталам Коста-Рыкі.

Біяграфія

Калі мела 12 гадоў, захварэла на рэўматызм, а яе хуткае выздараўленне прызнана цудам. Адчуваючы пакліканне, ўступае ў кангрэгацыю Дачок Марыі Успамогі Хрысціянам. У 1931 годзе адпраўляецца працаваць ў Сан-Хасэ ў Коста-Рыцы. Там клапацілася аб бедных дзецях і вучыла катэхізісу.

Заснавала спецыяльную вёску для бедных сем’яў, даючы кожнаму з іх свой уласны дом. Дзякуючы яе намаганням у вёсцы быў пабудаваны касцёл у гонар Дзевы Марыі. 2 ліпеня 1977 года яна вярнулася да сясцёр на радзіме, дзе і памерла ад сардэчнага прыступу ва ўзросце 75 гадоў. Праз тыдзень яе цела прывезлі ў Коста-Рыку, дзе ўрачыста і пахавалі.

Беатыфікаваў Папа Ян Павел II 14 красавіка 2002 года[3].

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #13284396X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. 1 2 María Romero Meneses // GCatholic.org — 1997.
  3. Св. Ян Боско і бл. Марыя Рамэра сталі апекунамі СДМ-2019 у Панаме(недаступная спасылка)
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі 7 ліпеня
Катэгорыя·Блаславёныя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра святых без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 студзеня
Катэгорыя·Салезіяне
Катэгорыя·Святыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Постаці Коста-Рыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1977 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1902 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Памерлі ў Нікарагуа
Катэгорыя·Каталіцкія блаславёныя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нікарагуа